Яўген Аляксеевіч Барбашын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Аляксеевіч Барбашын
Дата нараджэння 17 студзеня 1918(1918-01-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 ліпеня 1969(1969-07-05) (51 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык
Навуковая сфера тэорыя дыферэнцыяльных ураўненняў[d] і дынамічная сістэма[d]
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
  • Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. М. Горкага[d] (1940)
  • МДУ[1]
Навуковы кіраўнік Віктар Уладзіміравіч Нямыцкі[d][2]
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Яўген Аляксеевіч Барбашын (17 студзеня 1918, с. Уінскае, Пермскі край — 5 ліпеня 1969) — беларускі савецкі матэматык. Акадэмік АН БССР (1966), доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар (1951)[3].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Уральскі ўніверсітэт у 1940 годзе. У 1961—1966 гадах загадчык аддзела матэматычнага аналізу матэматычнага інстытута АН СССР (Свярдлоўскае аддзяленне), з 1966 года загадчык лабараторыі прыкладной матэматыкі і механікі Інстытута матэматыкі АН БССР і адначасова загадчык кафедры прыкладной матэматыкі БДУ[3].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы ў галіне дыферэнцыяльных раўнанняў, тэорыі ўстойлівасці руху. Развіў тэорыю дынамічных сістэм  (руск.) без здагадкі адзінасці, выканаў серыю работ па праграмнаму рэгуляванню, у якіх асветленая сувязь задачы аб ажыццяўленні праграмных рухаў з агульнай тэорыяй устойлівасці руху  (руск.), з тэорыяй аптымальных працэсаў і з тэорыяй набліжэння функцый  (руск.)[3].

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш за 80 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій[4].

  • О построении функций Ляпунова для нелинейных систе. М.: Изд-во Академии наук СССР, 1960.
  • Введение в теорию устойчивости. М.: Наука, 1967.
  • Динамические системы с цилиндрическим фазовым пространством. М.: Наука, 1969 (совм. с В. А. Табуевой).
  • Функции Ляпунова. М.: Наука, 1970.
  • Метод сечений в теории динамических систем. Мн.: Наука и техника, 1979.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўная прэмія СССР 1972 года за цыкл работ па праблемах ўстойлівасці сістэм аўтаматычнага рэгулявання, апублікаваных у 1967—1970 гадах[3]. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1967), медалямі[4].

Зноскі

  1. а б Матэматычная генеалогія — 1997.
  2. http://wwwrus.imm.uran.ru/AboutInstitute/HistoryInPersons/%D0%91%D0%B0%D1%80%D0%B1%D0%B0%D1%88%D0%B8%D0%BD%20%D0%95%D0%B2%D0%B3%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D0%B9%20%D0%90%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%81%D0%B5%D0%B5%D0%B2%D0%B8%D1%87.aspx
  3. а б в г Барбашин Евгений Алексеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 41. — 737 с.
  4. а б Академик БАРБАШИН Евгений Алексеевич (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Евгений Алексеевич Барбашин (К 50-летию со дня рождения) // Дифференц. уравнения. 1967. T.3, № 12.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]