Перайсці да зместу

Яўген Буніслававіч Адаменка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Буніслававіч Адаменка
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання
11 кастрычніка 2016 — 5 снежня 2019
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання
6 снежня 2019 — 21 сакавіка 2024
Старшыня Мазырскага раённага выканаўчага камітэта
18 красавіка 2011 — 2016
Папярэднік Уладзімір Дворнік
Пераемнік Алена Паўлечка
Старшыня Калінкавіцкага раённага выканаўчага камітэта
2006 — 2011
Пераемнік Іван Піліпец

Нараджэнне 26 жніўня 1960(1960-08-26) (66 гадоў)
Дзеці 1 сын і 1 дачка
Грамадзянства
Партыя Камуністычная партыя Беларусі (да 1991)
Адукацыя
Прафесія інжынер-электрык
Дзейнасць палітык, дзяржаўны дзеяч
Узнагароды

Яўге́н Бунісла́вавіч Адаме́нка (нар. 26 жніўня 1960, в. Лубень, Нараўлянскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, спецыяліст у галіне дзяржаўнага і мясцовага кіравання, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI і VII скліканняў.

Нарадзіўся 26 жніўня 1960 года ў вёсцы Лубень Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў аддзяленне электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Гарадоцкага сельскагаспадарчага тэхнікума[1]. У 1984 годзе з адзнакай скончыў факультэт электрыфікацыі Беларускага інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі. Пазней атрымаў адукацыю ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне»[2][1].

Працоўную дзейнасць пачаў інжынерам-электрыкам саўгаса «Завалочыцы» Глускага раёна Магілёўскай вобласці. У 1986 годзе стаў старшынёй выканаўчага камітэта Завалочыцкага сельскага Савета народных дэпутатаў, працаваў інструктарам арганізацыйнага аддзела Глускага раённага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі. Пазней быў прызначаны на пасаду дырэктара саўгаса «Завалочыцы»[2][1].

У 1999 годзе пераведзены на пасаду першага намесніка старшыні — начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Глускага раённага выканаўчага камітэта. З 2006 года працаваў дырэктарам раённага вытворчага ўпраўлення «Калінкавічырайгаз», пасля чаго ўзначаліў Калінкавіцкі раённы выканаўчы камітэт[2][1].

18 красавіка 2011 года быў прызначаны старшынёй Мазырскага раённага выканаўчага камітэта, змяніўшы на гэтай пасадзе Уладзіміра Дворніка[1][3]. Падчас яго кіраўніцтва раён захоўваў лідарскія пазіцыі ў сельскай гаспадарцы Гомельскай вобласці, у прыватнасці па ўкараненні перадавых тэхналогій у жывёлагадоўлі і раслінаводстве[3].

У 2016 годзе быў абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання[2].

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае сына і дачку[4]. Захапляецца чытаннем прыгодніцкай і дэтэктыўнай літаратуры, а таксама эканамічнай перыёдыкі. Самастойна асвоіў ігру на саксафоне для ўдзелу ў абласным конкурсе кіруючых работнікаў[3].

  1. 1 2 3 4 5 Памылка ў зносках: Няслушны тэг <ref>; для зносак "ggatk" няма тэксту
  2. 1 2 3 4 Агроинженер 2022, с. 2.
  3. 1 2 3 Памылка ў зносках: Няслушны тэг <ref>; для зносак "gp" няма тэксту
  4. 1 2 Памылка ў зносках: Няслушны тэг <ref>; для зносак "house" няма тэксту