Яўген Паўлавіч Крылатаў
Яўген Паўлавіч Крылатаў | |
---|---|
руск.: Евгений Павлович Крылатов | |
Дата нараджэння | 23 лютага 1934[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 мая 2019[1] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Расія |
Адукацыя | |
Прафесія | кампазітар, кінакампазітар, піяніст |
Кірунак | песня |
Прэміі | |
Узнагароды | Дзяржаўная прэмія СССР |
IMDb | 0472977 |
www.krylatov.ru | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яўге́н Па́ўлавіч Крыла́таў (23 лютага 1934, Лысьва, Свярдлоўская вобласць, РСФСР — 8 мая 2019, Масква, Расія[2]) — савецкі і расійскі кампазітар. Напісаў музыку болей чым да 120 фільмаў і мультфільмаў. Член Саюза кампазітараў, Саюза кінематаграфістаў і Саюза тэатральных дзеячаў Расіі. Жыў і працаваў у Маскве.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 23 лютага 1934 года ў горадзе Лысьва Свярдлоўскай вобласці. Бацька — Павел Крылатаў (1908 г. нар.), маці — Зоя Крылатава (1912 г. нар.). Калі Яўгену было 2 рокі, сям’я пераехала ў Матавіліху — рабочае прымесце Пярмі, дзе ягоныя бацькі працавалі на заводзе.
Скончыў Матавіліхінскую музычную школу, Пермскае музычнае вучылішча. У 1953—1959 — у Маскоўскай кансерваторыі па класе сачынення ў прафесара М. І. Чулакі і па класе фартэпіяна. Сярод ягоных дыпломных прац — фартэпіянны канцэрт, «Памірскае капрычыё», балет «Цветик-семицветик».
Працаваў у драматычным тэатры, ягоныя творы пачынаюць гучаць па радыё. Яўген Крылатаў пісаў музыку да спектакляў Малога тэатра, Рыжскага тэатра рускай драмы, ТЮЗа і інш.
Пачаткам яго шырокай кампазітарскай вядомасці стала музыка да мультыплікацыйных фільмаў «Умка» (1965) і «Дзед Мароз і лета»; кінафільмаў «Пра каханне» (1970), «Здабытак рэспублікі» (1971), «Вох ужо гэтая Наста» (1971).
Напісаў музыку да мастацкіх карцін «И тогда я сказал — нет…» (1973), «Ищу человека» (1973), «Не болит голова у дятла» (1974), «Смятение чувств» (1977), «И это всё о нём» (1977), «С любимыми не расставайтесь» (1979), «Приключения Электроника» (1979), «Гостья из будущего» (1985), «Лиловый шар» (1987), «Не покидай…» (1989), «Первый мост» (1995), «Дети понедельника» (1997), мультыплікацыйнай трылогіі «Трое из Простоквашино» і шматлікіх іншых. З’яўляецца аўтарам музыкі да болей чым 140 фільмаў — дакументальных, мастацкіх і мультыплікацыйных.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жонка — Сявіль Крылатава (1936 г. нар.), юрыст. Сын — Павел Крылатаў (1958 г. нар.), кінасцэнарыст, аўтар сцэнарыяў да фільмаў «Бабнік», «Паварот ключа» і інш. Дачка — Марыя Крылатава (1965 г. нар.) — музыказнаўца паводле адукацыі, прысвяціла сябе вывучэнню хрысціянства.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 1982 — Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР
- 1984 — Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола
- 1994 — Народны артыст Расіі
- 2003 — Лаўрэат прэміі імя Масквы
- 2004 — Ганаровы грамадзянін Пермскай вобласці
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France Evgenij Pavlovich Krylatov // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ Памёр кампазітар Яўген Крылатаў
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кино: Энциклопедический словарь. М., 1987. — С.217;
- Музыка: Большой Энциклопедический словарь. М.. 1998. — С.280.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйная старонка (руск.)
- Асобы
- Нарадзіліся 23 лютага
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ў Свярдлоўскай вобласці
- Памерлі 8 мая
- Памерлі ў 2019 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Міцінскіх могілках
- Выпускнікі Маскоўскай кансерваторыі
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола
- Нарадзіліся ў Пермскім краі
- Народныя артысты Расіі
- Кампазітары СССР
- Кампазітары Расіі