Яўген Дзмітрыевіч Марозаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Яўген Марозаў)
Футбол
Яўген Марозаў
Поўнае імя Яўген Дзмітрыевіч Марозаў
Нарадзіўся 17 красавіка 1995(1995-04-17)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 187 см
Вага 81 кг[2]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Юні
Нумар 3
Маладзёжныя клубы
Беларусь СДЮШАР Камсамолец (Віцебск)
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2015 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2016—2018 Беларусь Тарпеда (Мінск) 50 (3)
2019 Беларусь Андэрдог (Чысць) 25 (3)
2020—2021 Беларусь Маладзечна 38 (5)
2022— Беларусь Юні (Мінск) 1 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011—2012 Беларусь Беларусь (да 17) 6 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 красавіка 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 8 красавіка 2018

Яўген Марозаў (нар. 17 красавіка 1995, Віцебск) — беларускі футбаліст, абаронца мінскага «Юні».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец віцебскай СДЮШАР «Камсамолец», з 2012 года пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ. У 2014 годзе замацаваўся ў складзе дубля. 18 ліпеня 2015 года згуляў за барысаўскую каманду ў першым матчы 1/16 Кубка Беларусі супраць шклоўскага «Спартака» (1:2), у той сустрэчы каманда барысаўчан была прадстаўлена ў асноўным дублёрамі.

У пачатку 2016 года стаў іграком мінскага «Тарпеда». У сезоне 2016 быў адным з асноўных ігракоў, аднак прапусціў летні адрэзак чэмпіянату, а ў 2017 годзе не меў трывалага месца ў аснове, толькі з мая па ліпень выступаў у стартавым складзе. У пачатку 2018 года хутка замацаваўся ў аснове, аднак з кастрычніка стаў гуляць за дубль. У студзені 2019 года пакінуў сталічны клуб[3].

У пачатку 2019 года праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», аднак у выніку ў красавіку папоўніў склад чысцінскага «Андэрдога». У красавіку 2020 года, пасля таго як чысцінскі клуб не быў дапушчаны да ўдзелу ў Першай лізе, перабраўся ў «Маладзечна». Пакінуў маладзечанскую каманду ў сакавіку 2022 года[4] і неўзабаве стаў іграком мінскага «Юні».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2011—2012 гадах гуляў за юнацкую зборную Беларусі да 17 гадоў у адборачным і элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012 дубль БАТЭ Беларусь 7 0
2013 дубль БАТЭ Беларусь 6 0
2014 дубль БАТЭ Беларусь 31 1
2015 дубль БАТЭ Беларусь 25 3
2016 Д2 Тарпеда Беларусь 17 2
2017 Д2 Тарпеда Беларусь 15 0
2018 Д1 Тарпеда Беларусь 18 1
2019 Д3 Андэрдог Беларусь 25 3
2020 Д3 Маладзечна Беларусь 22 2
2021 Д3 Маладзечна Беларусь 16 3

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]