Яўген Яўгенавіч Казлоў
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Яўген Яўгенавіч Казлоў | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
4 лютага 1995[1] (27 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 173 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 67 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 77 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Яўген Казлоў (нар. 4 лютага 1995, Сергіеў Пасад) — расійскі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Кызыл-Жар» з Петрапаўлаўска.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец ДЮСШ Сергіева Пасада, дарослую кар’еру пачаў у 2012 годзе ў падольскім «Віцязі» ў ПФЛ (трэці расійскі дывізіён). У другой палове 2013 года выступаў у арэндзе за моладзевую каманду казанскага «Рубіна». У 2014 годзе перайшоў у ніжагародскую «Волгу», у складзе якой 15 мая 2014 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы апошняга тура супраць «Урала» (1:2), адгуляўшы другі тайм.
У верасні 2014 года перайшоў у санкт-пецярбургскі «Зеніт», гуляў за моладзевую каманду і фарм-клуб «Зеніт-2». У ліпені 2015 года на правах арэнды далучыўся да санкт-пецярбургскага «Дынама».
У пачатку 2016 года гуляў за фінскі «Лахты» ў неафіцыйным Кубке лігі Фінляндыі, а пазней перайшоў у латвійскі «Спартак» з Юрмалы, з якім двойчы стаў чэмпіёнам краіны. У сезоне 2017 стаў таксама адным з найлепшых бамбардзіраў чэмпіянату Латвіі, быў прызнаны найлепшым паўабаронцам і найлепшым іграком першынства.
У студзені 2018 года далучыўся да беларускага клуба «Шахцёр» з Салігорска і неўзабаве падпісаў кантракт[2]. Не здолеў замацавацца ў асноўным складзе каманды, прыцягваўся да матчаў дубля. З мая па жнівень 2018 года амаль не гуляў з-за траўмы, пасля вяртання стаў з’яўляцца на полі эпізадычна. У сезоне 2019 гуляў толькі за дубль салігорцаў. У жніўні 2019 года разарваў кантракт з «Шахцёрам»[3].
У пачатку 2020 года далучыўся да латвійскага «Вэнтспілса», а ў сакавіку 2021 года перайшоў у казахстанскі «Акжайык». У студзені 2022 года стаў іграком «Кызыл-Жара».
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У 2015 годзе выступаў за моладзевую зборную Расіі.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Латвіі (2): 2016, 2017
Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Латвіі: 2017
Найлепшы ігрок чэмпіянату Латвіі: 2017
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2018
Уладальнік Кубка Беларусі: 2019
Зноскі
- ↑ Evgeni Kozlov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Лучший игрок чемпионата Латвии Евгений Козлов подписал двухлетний контракт с "Шахтером"
- ↑ "Шахтер" расстался с Татарковым и Козловым
- Нарадзіліся 4 лютага
- Нарадзіліся ў 1995 годзе
- Нарадзіліся ў Сергіевым Пасадзе
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Расіі
- Ігракі ФК Кызыл-Жар
- Ігракі ФК Акжайык Уральск
- Ігракі ФК Вэнтспілс
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Спартак Юрмала
- Ігракі ФК Дынама Санкт-Пецярбург
- Ігракі ФК Зеніт-2 Санкт-Пецярбург
- Ігракі ФК Зеніт Санкт-Пецярбург
- Ігракі ФК Волга Ніжні Ноўгарад
- Ігракі ФК Рубін Казань
- Ігракі ФК Віцязь Падольск