Яўрэйскія могілкі (Гродна)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Яўрэйскія занёманскія могілкі — даўнія могілкі яўрэйскай абшчыны Гродна. Знаходзяцца ў занёманскай частцы горада.

Адныя з самых старых яўрэйскіх могілак Беларусі. Тут знаходзяцца магілы цадзікаў і вядомых у свеце равінаў. Самы стары надмагільны помнік датаваны 1312 годам.

У савецкія часы існаваў план зносу могілак і размяшчэння на іх месцы Гродзенскага заапарку.