Аульс (могілкі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аульс
53°41′02″ пн. ш. 23°57′44″ у. д.HGЯO
Статусдзеючыя 
Размяшчэнне
Краіна
ВобласцьГродзенская вобласць
МесцазнаходжаннеГродна 
Гісторыя
Дата заснавання1995
Плошча50 га
Пахаванні
Колькасць пахаваных30 тысяч чал. 
Map

Ау́льс, або Ау́льсаўскія могілкі — адзіныя дзеючыя могілкі ў г. Гродне Гродзенскай вобласці Беларусі. Размешчаны на ўсходняй ускраіне горада, каля былой вёскі Аульс2008 года ў межах горада), ад якой і пайшла назва. Замаюць плошчу каля 50 гектараў. На могілках пахавана каля 30 тысяч чалавек[1].

Узніклі ў пачатку 1990-х гадоў на месцы старога гадавальніка раслін. Мясцовыя ўлады меркавалі, што ў горадзе будзе збудаваны крэматорый, а на могілках з’явіцца калумбарый — і пашыраць могілкавую тэрыторыю не будуць. Аднак гэтага не адбылося і могілкі імкліва разрасталіся. У пачатку 2000-х гадоў адбылася першая спроба пашырыць могілкі за кошт суседняй дубровы, але мясцовыя жыхары здолелі яе абараніць[1].

30 лістапада 2011 года на могілках былі ўрачыста перапахаваныя астанкі 119 астанкаў чырвонаармейцаў, які загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Астанкі былі знойдзены ў час пошукавых работ у мікрараёне «Фолюш» (118 — астанкі загінуўшых у шталазе № 324, астанкі аднаго воіна знайдзены ў час раскопак недалёка ад дома № 127 па вул. Суворава)[2].

У маі 2018 года пачалася вырубка 23 га дубровы[1].

Калумбарый[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 2023 года стала вядома, што на могілках пабудуюць першы ў Гродне калумбарый[3]. Яго пабудавалі ў ліпені 2023 года праз дарогу ад старых могілак, насупраць канцавога прыпынку аўтобуса №13. Калумбарый складаецца са 136 бетонныйх пліт, у кожнай па восем ячэек. Агулам там можна размясціць 1088 урнаў з прахам памерлых[4].

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

У брацкай магіле на гарадскіх могілках «Аульс» (станам на 2017 год) пахавана каля 5 тысяч салдат, з іх вядомых — 3 тысячы (па знойдзеных і прачытаных медальёнах, а таксама вядомыя па даных спісу імёнаў загінуўшых у шталазе № 324 і адноўленых Цэнтральным архівам Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі)[6].

Зноскі