Перайсці да зместу

Лізінг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Лі́зінг (англ.: leasing) — доўгатэрміновая арэнда машын і абсталявання, набытых арэндадаўцам для арандатара з мэтай іх вытворчага выкарыстоўвання, пры захаванні права ўласнасці на іх за арэндадаўцам на увесь тэрмін дагавора.

Сутнасць паняцця

[правіць | правіць зыходнік]

Дагавор арэнды прадугледжвае прадмет лізінгу (абсталяванне, машыны, ЭВМ, аргтэхніка, транспартныя сродкі, збудаванні вытворчага, гандлёвага і складскога прызначэння), усталяванне тэрміна арэнды, пэўнае ўзнагароджанне (арэндная плата), якое ўключае працэнтную стаўку (кошт прыцягнення сродкаў арэндадаўцам на грашовым рынку з улікам неабходнага прыбытку банка) і амартызацыю маёмасці[1].

Зноскі

  1. История лизинга (руск.)(недаступная спасылка). ООО «АСБ Лизинг». Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2015. Праверана 6 кастрычніка 2021.
Лагатып Вікіслоўнікі
Лагатып Вікіслоўнікі