Агульны дамен верхняга ўзроўню
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Агульны дамен верхняга ўзроўню — дамен верхняга ўзроўню, створаны для вызначанага класа арганізацый.
Упершыню з'явіліся ў студзені 1985 года, тады такіх было 6:
- .com - для старонак камерцыйных арганізацый
- .edu - для старонак адукацыйных арганізацый
- .gov - для старонак дзяржаўных арганізацый ЗША
- .net - для старонак чыя дзейнасць звязаная з Сецівам
- .org - для старонак некамерцыйных арганізацый
- .mil - для вайсковых арганізацый ЗША
У цяперашні час дамены .com, .net і .org выкарыстоўваюцца паўсюдна ў незалежнасці ад тыпу арганізацыі.