.name
Выгляд
.name — агульны дамен верхняга ўзроўню для персанальных сайтаў. Дамен быў выдзелены ў 2001 годзе, у нармальную працу запушчаны ў студзені 2002 года. Могуць быць зарэгістраваныя як дамены другога ўзроўню (john.name — такія рэгістрацыі дазволеныя са студзеня 2004 года), так і трэцяга ўзроўню (john.doe.name). Калі дамен зарэгістраваны на трэцім узроўні, то адпаведны дамен другога ўзроўню (doe.name у прыведзеным прыкладзе) ужо заняты і не можа быць зарэгістраваны асобна.
Дамен выкарыстоўваецца як для сайтаў рэальных, так і выдуманых персаналій.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Звесткі whois для дамена .name на сайце IANA Архівавана 5 лістапада 2012.
- Сэрвіс рэгістрацыі даменаў .name Архівавана 5 лістапада 2012.