.nato

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

.nato — аддалены агульны дамен верхняга ўзроўню.

Быў уведзены InterNIC ў канцы 1980-х для выкарыстання НАТА, якое лічыла, што ні адзін з агульных даменаў верхняга ўзроўню, што існавалі на той момант (.com, .net, .org, .gov, .mil, .edu) не адлюстроўвае яго статус міжнароднай арганізацыі. Але неўзабаве пасля гэтага InterNIC увёў дамен .int і пераканаў НАТА выкарыстоўваць .nato.int замест .nato. Канчаткова выдалены ў ліпені 1996 года.