120-мм мінамёт 2Б11

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Практычныя заняткі з 120-мм мінамётам 2Б11 у адным з падраздзяленняў Узброенных Сіл Літвы. 2012 г.

120-мм мінамёт 2Б11 «Сані»мінамёт калібра 120-мм. Распрацаваны ў ЦНДІ «Буравеснік» (Ніжні Ноўгарад) у 1979 годзе.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Мінамёт 2Б11 уяўляе сабой развіццё канструкцыі палкавога мінамёта ўзору 1943 года — ПМ-43. Асноўнымі новаўвядзеннямі стала выкарыстанне больш сучасных матэрыялаў, якое дазволіла паменшыць агульную масу мінамёта. Зараджанне вырабляецца з дульнага боку. Мінамёт выкананы па класічнай схеме ўяўнага трыкутніка. Казённая частка ўпіраецца ў спецыяльную апорную пліту. Пліта і двухнага ўсталёўваюцца ў грунт. Для прадухілення двайнога зараджання ў некаторых мадыфікацыях на дульным зрэзе усталяваны адмысловы механізм. Сучасная мадыфікацыя 2Б11 мае магчымасць стральбы практычна ўсімі тыпамі артылерыйскіх мін калібра 120-мм, у тым ліку кіраванымі артылерыйскімі мінамі КМ-8 «Грань», акрамя таго час прывядзення мінамёта ў баявое становішча зніжана з 20 хвілін да 1,5—2 хвілін. Мінамёт 2Б11 можа выкарыстоўвацца ў складзе мінамётнага комплексу 2С12 «Сані» з ужываннем колавага ходу для буксіроўкі, а таксама ўсталёўвацца на гусенічныя шасі.

Мадыфікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • 2Б11 — базавы варыянт;
    • 2B11 — балгарскі ліцэнзійны варыянт.
    • 2Б11А — новая апорная пліта з шарнірам, наводзіцца па гарызанталі без развароту апоры, транспартная машына «Урал»[1]
  • 2С12 «Сані» — мінамётны комплекс, у склад якога ўваходзіць транспартная машына 2Ф510 і колавы ход 2Л81 для мінамёта 2Б11.
  • «Тунджа-Сані» — самаходны мінамёт на базе МТ-ЛБ, у якасці асноўнага ўзбраення выкарыстоўваецца мінамёты 2Б11, які ўсталёўваецца на корпус цягача;
    • SMM 74 B1.10 «Tundzha-Sani» — балгарскі ліцэнзійны варыянт, ў сярэдзіне 1990-х выпуск спынены[2].
  • Айбат — самаходны мінамёт.

Зноскі

  1. ЦАМТО / Новости / Модернизированные минометы поступили на вооружение артиллерийского соединения ЮВО в Адыгее. armstrade.org. Праверана 25 мая 2020.
  2. ст. лейтенант Д. Кошкин. Военная промышленность Болгарии // Зарубежное военное обозрение. — 2004. — № 5 (686). — С. 12—16.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Карпенко А. В., Ганин С. М. 120-мм возимый миномёт 2Б11 (комплекс 2С12 «Сани») // Отечественные бомбомёты и миномёты. Часть 2. — Санкт-Петербург: Гангут, 1997. — 60 с. — С. 38. — ISBN 5-85875-123-7.