1488-ы зенітна-ракетны полк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
1488-ы зенітна-ракетны полк
Гады існавання з 1958
Краіна  Расія
Падпарадкаванне Паветрана-касмічныя сілы Расійскай Федэрацыі
Тып зенітна-ракетны полк
Дыслакацыя Зеленагорск (Санкт-Пецярбург)

1488-ы зенітны ракетны Чырвонасцяжны полк (руск.: 1488-й зенитный ракетный Краснознаменный полк; Вайсковая часць 03216[1]) — падраздзяленне Паветрана-касмічных сіл Расіі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сваю гісторыю полк вядзе ад 83-й брыгады супрацьпаветранай абароны асобага прызначэння, створанай 15 студзеня 1958 года. Дыслакавалася ў Зеленагорску пад Ленінградам. У жніўні 1960 года падраздзяленне пераназвана ў 83-ю зенітна-ракетную брыгаду. На той момант у склад часці ўваходзіла восем дывізіёнаў С-75 і шэсць С-125[2].

У 1967 годзе брыгада была перададзена ў непасрэднае падпарадкаванне 6-й асобнай арміі супрацьпаветранай абароны. Дырэктывай ад 5 кастрычніка таго ж года падраздзяленне ўзнагароджана ордэнам Чырвонага Сцяга[2].

У 1986 годзе брыгада ўвайшла ў склад 54-га корпуса супрацьпаветранай абароны. Да канца 1980-х у склад падраздзялення ўваходзіла дванаццаць ракетных дывізіёнаў С-75 і С-125. У 1987 годзе пачалося пераўзбраенне на новыя С-300ПС у дзве групы дывізіёнаў. Летам 1994 года брыгада была перафарміравана ў 1488-ы зенітна-ракетны полк[2][3].

У 2014 годзе полк увайшоў у склад 2-й Чырванасцяжнай дывізіі супрацьпаветранай абароны[4]. Да 2016 годзе часць абсталявана С-400[5].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Список воинских частей Санкт-Петербурга и Ленинградской области, действующие и расформированные
  2. а б в Lenskii & Tsybin 2013, p. 90.
  3. Holm, Michael. 83rd Anti-Aircraft Missile Brigade. ww2.dk. Праверана 8 December 2017.
  4. "Бригады воздушно-космической обороны в ВВС России переформированы в дивизии ПВО". TASS [руская]. Праверана 2017-05-01.
  5. "Сверхсовременный С-400 передан в 1488-ой ракетный полк" [Modern S-400 transferred to 1488th Rocket Regiment]. pravda.ru [Russian]. 10 December 2016. Праверана 8 December 2017.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: невядомая мова (link)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Lenskii, A.G.; Tsybin, M.M. (2013). Советские Войска ПВО в последние годы Союза ССР. Часть 1 [Soviet Air Defense Forces in the last years of the USSR: Part 1] [Russian]. St. Petersburg: Info Ol. OCLC 861180616.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: невядомая мова (link)