155-мм гармата L33

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
155-мм гармата L33 Х1415 CITEFA

Тып: гаўбіца
Краіна:  Аргенціна
Гісторыя вытворчасці
Вытворца: CITEFA
Характарыстыкі
Маса, кг: 8,2
Даўжыня, мм: 5,15
Калібр, мм: 155
Засаўка: клінавая
Супрацьадкатная прылада: гідрапнеўматычная
Лафет: трохстанінны
Вугал узвышэння: ад -10° да +67°
Вугал павароту: 360°
Прыцэльная далёкасць, м: 20 000 м
Максімальная
далёкасць, м:
24 000 м

155-мм гармата L33 CITERаргенцінская артылерыйская гармата, распрацаваная камапаніяй CITEDEF. Выкарыстоўвалася падчас Фалклендскай і Харвацкай войнаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 80-х кампанія CITEFA наклала ствол ад 155 мм самаходнай артылерыйскай устаноўкі Mk F3 на гарматны лафет. Гармата была прынята на ўзбраенне арміі Аргенціны пад пазначэннем 155-мм гаўбіца L33 Х1415 CITEFA мадэль 77. Чатыры гарматы мадэлі 77 былі разгорнутыя на Фалклендскіх астравах, дзе яны былі захоплены пасля брытанскай арміяй падчас Фалклендскага канфлікту[1]. Трафейныя гаўбіцы былі перапраўлены ў Вялікабрытанію для выпрабаванняў.

У першай палове 1990-х гадоў гаўбіцы L33 былі нелегальна пастаўлены Харватыі ў парушэнне эмбарга Савета Бяспекі ААН і выкарыстоўваліся ў баявых дзеяннях. Іх колькасць ацэньваецца ад 12 да 18 адзінак[2].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня ствала гарматы складае 5,115 м. Ствол абсталяваны замыкальнай засаўкай і двухкамерным дульным тормазам. Верхні станок выкананы ў выглядзе зварной канструкцыі і ўяўляе сабой раздвоены лафет. Верхняя люлька мае сталёвую зварную канструкцыю, якая ўключае хадавы і пад’ёмны механізм. Апоры лафета абсталяваны прагумаваным колцам, а самі лафеты маюць сашнік. Устойлівае становішча гарматы забяспечваецца круглай сталёвай асновай, злучанай з лафетам утулкай.

Ранейшая канструкцыя заключалася ў злучэнні верхняга станка з цапфой калыскі ў сваёй ніжняй частцы.

На агнявой пазіцыі колы станка падымаюцца. Клірэнс гарматы пры буксіроўцы роўны 0,3 м. Максімальная хуткастрэльнасць — 1 стрэл у хвіліну. Зброя вядзе стральбу аскепкава-фугаснымі 43-х кг снарадамі з максімальнай пачатковай хуткасці палёту 765 м/с на максімальную далёкасць 22000 м. Таксама магчыма стральба асвятляльнымі і дымавымі снарадамі.

На ўзбраенні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Argentine Forces in the Falklands, Osprey Publications(недаступная спасылка)
  2. Foss, Christopher F. (21 February 2002). "155 mm howitzer L33 X1415 CITEFA Models 77 and 81". Jane's Armour and Artillery 2002–2003.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]