169-ы вучэбны цэнтр «Дэсна»
169-ы вучэбны цэнтр «Дэсна» | |
---|---|
Гады існавання | з 1992 г. |
Краіна | Украіна |
Падпарадкаванне | Міністэрства абароны Украіны |
Уваходзіць у | Сухапутныя войскі Украіны |
Тып | вучэбная вайсковая часць |
Дыслакацыя | Дэсна, Чарнігаўская вобласць |
Удзел у | Расійска-ўкраінская вайна |
169-ы вучэбны цэнтр «Дэсна» імя князя Яраслава Мудрага (169 НЦ, в/ч А0665) — вайсковая часць Узброеных сіл Украіны, якая спецыялізуецца на падрыхтоўцы асабовага складу для розных родаў Сухапутных войскаў Украіны. Падпарадкоўваецца непасрэдна камандаванню сухапутных войскаў. Знаходзіцца ў пасёлку гарадскога тыпу Дэсна Чарнігаўскай вобласці.
Гісторыя цэнтра пачынаецца ў 1992 годзе, калі асабовы склад 169-га гвардзейскага акруговага вучэбнага цэнтра УС СССР прыняў прысягу на вернасць народу Украіны.
Падчас узброенага канфлікту на Данбасе цэнтр браў удзел у баявых дзеяннях, страціўшы 33 чалавекі асабовага складу[1]. У ходзе расійскага ўварвання ва Украіну расійскімі войскамі былі нанесены ракетныя ўдары па аб’ектам цэнтра. У выніку ўдару загінулі 87 чалавек[2].
Структура цэнтра
[правіць | правіць зыходнік]У склад 169-га навучальнага цэнтра ўваходзяць наступныя падраздзяленні[3]:
- Вучэбны механізаваны полк
- Вучэбны танкавы полк
- Вучэбны зенітна-ракетны артылерыйскі полк
- Вучэбны аўтамабільны батальён
- Вучэбны рамонтна-аднаўленчы батальён
- Вучэбны цэнтр падрыхтоўкі сяржанскага складу
- Вучэбны цэнтр тактычнай медыцыны
- Школа падрыхтоўкі снайпераў
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Зведена таблиця загиблих Міністерства Оборони України по підрозділах та військових званнях (станом на 14.09.2021 р.) . Книга пам’яті полеглих за Україну.
- ↑ УНІАН. Ракетный удар по Десне: Зеленский сообщил о 87 погибших (руск.) (23 мая 2022).
- ↑ Владимир Зеленский ознакомился с работой центра подготовки Сухопутных войск «Десна» (руск.) (12 снежня 2020).