24 (тэлеканал)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тэлеканал «24»
24 Group Ukraine 04.png
Краіна Украіна
Дата пачатку вяшчання 1 сакавіка 2006
Заснавальнік Андрэй Садавы(руск.) бел.
Уладальнік ТРК «Люкс»(руск.) бел. (Андрэй Садавы)
Слоган Мяняем краіну да лепшага (укр.: Змінюємо країну на краще)
Сайт www.24tv.ua

Тэлеканал «24»украінскамоўны прыватны тэлеканал Украіны, заснаваны ў сакавіку 2006 году старшынёй грамадскага аб’яднання «Самадапамога»(руск.) бел. Андрэем Садавым напярэдадні абрання мэрам Львова[1]. З’яўляецца першым ва Украіне кругласутачным навіновым тэлеканалам. У якасці мэтавай аўдыторыі разглядае людзей ва ўзросце ад 25 гадоў. На 2015 г. ахопліваў кабельным вяшчаннем 87% тэрыторыі Украіны і меў у сваім эфіры 55 перадачаў. Дадаткова вяшчае праз спадарожнік «AMOS 2»: арбітальнае размяшчэнне — 4° усходняй даўгаты, частата — 10759 мегагерцаў, хуткасць патока — 30000 знакаў/сяк., выпраўленне памылак — 3/4. На 2015 г. звыш 8 млн асоб глядзелі тэлеканал праз спадарожнік.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Вольга Гарапучык Андрэй Садавы – украінскі палітык, за якім варта сачыць. Часопіс «Ідэя» (28 лістапада 2014).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]