Перайсці да зместу

Уладзімір Аляксандравіч Зяленскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Аляксандравіч Зяленскі
укр.: Володимир Зеленський
Сцяг6-ы Прэзідэнт Украіны
з 20 мая 2019
Кіраўнік урада Уладзімір Гройсман
Папярэднік Пётр Аляксеевіч Парашэнка

Нараджэнне 25 студзеня 1978(1978-01-25)[1][2] (48 гадоў)
Род Family of Volodymyr Zelenskyy[d]
Бацька Аляксандр Сямёнавіч Зяленскі[d][5]
Маці Рыма Зяленская[d]
Жонка Алена Зяленская[d][6][5]
Дзеці
  • Аляксандра (2005)
  • Кірыл (2013)
Грамадзянства
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць акцёрскае мастацтва[d][8], пародыя, шоу-бізнес[d], палітыка[9], presidency of Volodymyr Zelenskyy[d], юрыст, сцэнарыст, тэлевядучы[d], кінапрадзюсар, тэлепрадзюсар[d], спявак, парадыст[d], гумарыст, шоўмен[d], палітык і кінарэжысёр
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Прыналежнасць Украіна
Бітвы
Узнагароды
Сайт president.gov.ua (укр.)​ (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзі́мір Алякса́ндравіч Зяле́нскі (укр.: Володимир Олександрович Зеленський, нар. 25 студзеня 1978, Крывы Рог) — шосты і дзейны Прэзідэнт Украіны з 20 мая 2019 года[10].

Да ўступлення на пасаду вядомы як шоумен, акцёр, комік, рэжысёр, прадзюсар і сцэнарыст. Быў саўладальнікам і мастацкім кіраўніком «Студыі Квартал-95» (2003—2019) і генеральным прадзюсарам тэлеканала «Інтэр» (2010—2012).

Мае яўрэйскае паходжанне[11]. Маці — Рыма Уладзіміраўна Зяленская — працавала інжынерам. Бацька — Аляксандр Сямёнавіч Зяленскі — матэматык, праграміст, доктар тэхнічных навук, прафесар.

Вучыўся ў школе з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы. У школьныя гады займаўся барацьбой, танцамі, прымаў удзел у самадзейнасці.

У 1995–2000 гадах вучыўся ў Крыварожскім эканамічным інстытуце Кіеўскага нацыянальнага эканамічнага універсітэта, атрымаў спецыяльнасць «правазнаўца» (але па ёй не працаваў)[12].

Кар’ера акцёра і коміка

[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнік КВЗ у камандах «Запарожжа — Крывы Рог — Транзіт», «Зборная Крывога Рога» і «95-ты квартал», у апошняй з іх Уладзімір Зяленскі быў капітанам, акцёрам і аўтарам большасці нумароў. У 2003 годзе, пасля выхаду з КВЗ, яго каманда пачала даваць канцэрты на тэлебачанні. Ужо як «Студыя Квартал-95» у 2005 годзе каманда стварае шоу «Вячэрні квартал», у якім Уладзімір Зяленскі становіцца аўтарам, рэжысёрам і вядучым акцёрам.

У 2010—2011 гадах працаваў генеральным прадзюсарам тэлеканала «Інтэр». На працягу сваёй кар’еры выступаў у шматлікіх тэлепраектах, найбольш знамянальна — у ролі акцёра («Вячэрні квартал»), вядучага («Кіеў вячэрні», «Ліга смеху») і суддзі («Рассмяшы коміка»).

Уладзімір Зяленскі ўдзельнічаў у вытворчасці больш за двух дзясяткаў кінафільмаў і тэлесерыялаў як акцёр (у прыватнасці «Каханне ў вялікім горадзе», «8 першых спатканняў», «Я, ты, ён, яна»), прадзюсар (напрыклад «Сваты», «Я буду побач», «Каханне ў вялікім горадзе 3»), сцэнарыст («Сваты»), а таксама быў акцёрам дубляжу («Хортан», «Падынгтан» і іншыя).

На працягу 2015—2018 гадоў іграў у тэлесерыяле «Слуга народа» ролю Васіля Галабародзькі — настаўніка гісторыі, які абраны прэзідэнтам Украіны. Тэлесерыял абвінавачвалі ў палітычнай рэкламе[13][14][15], першыя серыі трэцяга сезона серыяла выйшлі непасрэдна перад выбарамі прэзідэнта Украіны, у якіх Уладзімір Зяленскі ўдзельнічаў як вылучэнец аднайменнай партыі[16].

Выбары 2019 года

[правіць | правіць зыходнік]

Кандыдат у прэзідэнты Украіны на выбарах 2019 года, пераможца першага тура (31 сакавіка). Як заўважыў кіраўнік Фонду «Украінская палітыка» Косць Бандарэнка:[17]

"

…людзі, якія галасавалі за яго, галасавалі хутчэй за яго сцэнічны вобраз, не столькі за канкрэтнага чалавека, колькі супраць усіх астатніх палітыкаў.

"

Яго сапернік у другім туры выбараў, дзейны тады Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, заявіў 19 красавіка ў часе дэбатаў паміж кандыдатамі на НСК «Алімпійскі», што Уладзімір Зяленскі прымярае вобраз героя з серыяла «Слуга народа», аднак насамрэч прадстаўляе інтарэсы збеглага алігарха Ігара Каламойскага[18].

У другім туры прэзідэнцкіх выбараў, які адбыўся 21 красавіка, Уладзімір Зяленскі ўпэўнена перамог, атрымаўшы 73,22 % галасоў[19].

На чале дзяржавы

[правіць | правіць зыходнік]

З 20 мая 2019 года Прэзідэнт Украіны. У часе цырымоніі інаўгурацыі, якая прайшла ў Кіеве, Уладзімір Зяленскі заявіў, што яго першай задачай на пасадзе Прэзідэнта Украіны стане спыненне агню на Данбасе[20]. Ён таксама абвясціў пра роспуск парламента, пра зняцце недатыкальнасці з дэпутатаў, пра крымінальную адказнасць за незаконнае ўзбагачэнне, змены ў Выбарчым Кодэксе, пра зняцце з пасад генпракурора, міністра абароны і іншых урадоўцаў сілавога блока.

21 мая распусціў украінскі парламент і прызначыў пазачарговыя выбары ў Раду на 21 ліпеня. На парламенцкіх выбарах партыя Уладзіміра Зяленскага «Слуга народа» атрымала пераканаўчую перамогу і паводле партыйных спісаў, і па мажарытарных акругах[21].

Неўзабаве тэлефонная размова Уладзіміра Зяленскага і Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа стала прычынай «украінскага крызісу» ў Злучаных Штатах Амерыкі і выклікала няўдалую спробу імпічменту Дональда Трампа.

Пасля ўварвання Расіі ва Украіну ў ноч на 25 лютага 2022 года стварыў і сам узначаліў стаўку Вярхоўнага галоўнакамандуючага. Заняў пазіцыю, накіраваную на абарону суверэнітэту[22]. З вясны здзяйсняў паездкі па Украіне, у тым ліку наведваў прыфрантавую зону.

7 сакавіка 2022 года атрымаў Прэмію свабоды імя Рональда Рэйгана «за яго мужную барацьбу з тыраніяй і за яго нязломную пазіцыю па свабодзе і дэмакратыі». 26 ліпеня 2022 года прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан уручыў Уладзіміру Зяленскаму прэмію лідарства імя Чэрчыля «за неверагодную мужнасць, супраціўленне і годнасць перад тварам варварскага ўварвання Пуціна». 28 ліпеня 2022 года быў узнагароджаны найвышэйшай узнагародай Літвы — ордэнам Вітаўта Вялікага. 25 верасня 2022 года Уладзімір Зяленскі названы самым уплывовым яўрэем паводле версіі выдавецтва The Jerusalem Post[23].

19 кастрычніка Еўрапарламент прысудзіў прэмію Сахарава ўкраінскаму народу і Уладзіміру Зяленскаму. 7 снежня Часопіс «Time» назваў чалавекам года Уладзіміра Зяленскага і ўкраінскі дух[24]. Па версіі часопіса Time, Уладзімір Зяленскі стаў самым уплывовым чалавекам у 2022 годзе, набраўшы 5 % галасоў (больш за 3,3 мільёна чытачоў)[25]. 12 чэрвеня 2022 года стаў лаўрэатам прэміі імя Барыса Нямцова, за смеласць[26].

Праводзіў сустрэчы з лідарамі іншых краін. З пачаткам вайны замежныя паездкі Уладзіміра Зяленскага спыніліся амаль на 10 месяцаў. У снежні 2022 года ён здзейсніў візіт у ЗША. У 2023 годзе ўпершыню быў з візітам у Лацінскай Амерыцы, 10 лістапада ён быў запрошаны на інаўгурацыю Прэзідэнта Аргенціны Хаўера Мілея.

  1. ↑ Wolodymyr Selenskyj // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ↑ Národní autority České republiky Праверана 16 мая 2022.
  3. ↑ Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  4. 1 2 Ray M. Volodymyr Zelensky // Encyclopædia Britannica
  5. 1 2 3 Katalog der Deutschen Nationalbibliothek Праверана 12 чэрвеня 2025.
  6. ↑ https://24tv.ua/volodimir_zelenskiy_yde_v_prezidenti_ukrayini_2019_reyting_biografiya_skandali_n1051052 Праверана 27 лютага 2022.
  7. ↑ https://www.lemonde.fr/en/international/article/2023/02/19/volodymyr-zelensky-s-soviet-childhood_6016468_4.html
  8. ↑ Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
  9. ↑ Národní autority České republiky Праверана 25 ліпеня 2023.
  10. ↑ Володимир Зеленський склав присягу Президента України (укр.). Офіційне інтернет-представництво Президента України. Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2019. Праверана 27 жніўня 2019.
  11. ↑ Владимир Зеленский У меня еврейская кровь и я украинец!
  12. ↑ Зеленский Владимир Александрович (руск.)
  13. ↑ Слуга народу – агітація Зеленського? Юрист назвав за і проти (укр.). Вибори президента 2019. Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2019. Праверана 25 мая 2019.
  14. ↑ КВУ: «Слуга народу-3» є передвиборною агітацією Зеленського, за це треба заплатити (укр.). Радіо Свобода. Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2019. Праверана 25 мая 2019.
  15. ↑ Шевченко, Тарас. Чому серіал "Слуга народу" це агітація Зеленського. blogs.pravda.com.ua. Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2019. Праверана 25 мая 2019.
  16. ↑ Партія "Слуга народу" висунула Володимира Зеленського кандидатом у президенти. 24 Канал. Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2019. Праверана 25 мая 2019.
  17. ↑ svaboda.org
  18. ↑ nashaniva.by
  19. ↑ nashaniva.by
  20. ↑ nashaniva.by
  21. ↑ svaboda.org
  22. ↑ CNN, Analysis by Stephen Collinson. Analysis: How Zelensky changed the West's response to Russia. CNN. Архівавана з першакрыніцы 21 березня 2022. Праверана 28 лютага 2022.
  23. ↑ Володимир Зеленський став євреєм номер один за версією The Jerusalem Post (укр.). detector.media (25 верасня 2022). Праверана 25 верасня 2022.
  24. ↑ time.com(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2022. Праверана 7 снежня 2022.
  25. ↑ Лютий, Кирило. Зеленський став найвпливовішою людиною 2022 року за версією журналу Time (укр.). OBOZREVATEL NEWS (20 мая 2022). Архівавана з першакрыніцы 21 травня 2022. Праверана 21 мая 2022.
  26. ↑ Зеленський став лауреатом премії імені Бориса Нємцова – за сміливість (укр.). www.unian.ua. Архівавана з першакрыніцы 13 червня 2022. Праверана 15 чэрвеня 2022.