Андрэй Іванавіч Садавы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Іванавіч Садавы
укр.: Андрій Іванович Садовий
гарадскі галава Львова[d]
з 25 красавіка 2006

Нараджэнне 19 жніўня 1968(1968-08-19) (55 гадоў)
Жонка Кацярына Кіт-Садовая[d]
Веравызнанне Украінская Грэка-Каталіцкая Царква
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, грамадскі дзеяч, прадпрымальнік
Прыналежнасць СССР
Званне старшы сяржант
Сайт sadovyi.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрэй Іванавіч Садавы (укр.: Садови́й Андрі́й Іва́нович; 19 жніўня 1968, г. Львоў, УССР) — украінскі палітычны, грамадскі дзеяч і бізнесмэн. Заснавальнік грамадскай арганізацыі «Самапомач», лідар партыі «Аб’яднанне „Самапомач“», сузаснавальнік ТРК «Люкс». Гарадскі старшыня Львова з 25 красавіка 2006 г.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1987 г. скончыў Львоўскі тэхнікум радыёэлектронікі. У 1987—1989 гг. праходзіў тэрміновую ваенную службу ў палку сувязі Ваенна-паветраных сіл. Скончыў Нацыянальны ўніверсітэт «Львоўская палітэхніка», атрымаўшы ў 1995 г. кваліфікацыю інжынера электроннай тэхнікі, у 1997 г. — кваліфікацыю эканаміста па спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт». У 1999 г. скончыў Акадэмію дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Украіны, атрымаўшы кваліфікацыю магістра дзяржаўнага кіравання.

Прафесійная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Працоўную дзейнасць пачаў у 1989 г., працуючы рэгуліроўшчыкам радыёэлектроннай апаратуры ВА «Львоўпрыбор». У 1992—1995 гг. — намеснік дырэктара Львоўскага аддзялення Фонду сацыяльнай адаптацыі моладзі пры Кабінеце міністраў Украіны. У 1993 г. Андрэй Садавы разам з журналістамі Аляксандрам Крывенкам і Ігарам Капысцінскім заснавалі ў Львове радыёстанцыю «Люкс». У 1995—1998 гг. — член назіральнай рады ЗАТ ВК «Галіцкія інвестыцыі». У 1997—2005 гг. — старшыня рады, старшыня праўлення ААТ «Піўдэньзахідэлектрамэрэжбуд». У 2002—2006 гг. — старшыня рады ЗАТ «Тэлерадыёкампанія „Люкс“». У 2002—2003 гг. — дырэктар ГА «Інстытут развіцця горада». З 2005 г. — лідар грамадскага аб’яднання «Самапомач». Перад пачаткам выбарчай кампаніі 2006 г. перапісаў усю сваю ўласнасць на жонку. У студзені 2006 г. запусціў свой тэлепраект — канал навінаў «24».

Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

З’яўляецца заснавальнікам і старшынёй праўлення грамадскай арганізацыі «Інстытут развіцця горада», якая была выдаўцом ўсеўкраінскага часопіса «Горад»; заснавальнікам камунальнай установы «Інстытут горада», якая займаецца стратэгіяй развіцця Львова, старшынёй назіральнай рады культурна-мастацкага фонду імя Мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага УГКЦ (2000—2002 гг.), членам украінска-польскай Капітулы яднання.

На працягу 1998—2002 гг. быў дэпутатам і старшынёй камісіі эканамічнай палітыкі Львоўскага гарадскога савета.

У 2004 г. ініцыяваў стварэнне грамадскага аб’яднання «Самапомач». У снежні 2012 на яе аснове стварыў палітычную партыю «Самапомач», стаўшы яе старшынёй.

26 сакавіка 2006 г. першы раз абраны на пасаду гарадскога старшыні Львова. У 2010 г. у другі раз абраны гарадскім старшынёй Львова. 24 лістапада 2015 г. у трэці раз склаў прысягу кіраўніка Львова.

3 кастрычніка 2018 г. на сустрэчы з арганізатарамі моладзевага форуму «Маладвіж» абвясціў, што не будзе вылучацца на новы тэрмін як мэр Львова, затое будзе ўдзельнічаць у выбарах Прэзідэнта Украіны ў 2019 г. 3 студзеня 2019 г. афіцыйна высунуў сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта. 1 сакавіка 2019 г. зняў сваю кандыдатуру на карысць Анатоля Грыцэнкі.

Узначаліў выбарчы спіс партыі «Самапомачы» на выбарах народных дэпутатаў у Вярхоўную Раду Украіны 2019 г., але ў парламент не патрапіў.

Прыватнае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Садовы ажаніўся ў 2001 г. з мастацтвазнаўцам Кацярынай Кіт-Садавой (народжанай Кіт). Муж і жонка выхоўваюць пецярых сыноў — Івана-Паўла, Тадэя-Луку, Міхаіла, Язэпа і Антонія. Сям’я жыла ў прэстыжным раёне Новы Світ у двухяруснай трохпакаёвай кватэры ў новабудове на вул. Рудніцкай. У ліпені 2013 г. сям’я набыла ўласны новы дом на вул. Стралецкай ў Львове плошчай 660 м².

У маёмаснай дэкларацыі кандыдата ў народныя дэпутаты Украіны Садовага Андрэя Іванавіча за 2013 г. паказана, што ён асабіста атрымаў 79 тыс. грыўняў даходу. У той жа час члены сям’і атрымалі амаль 2 млн. грыўняў даходу.

Андрэю Садавому фактычна належыць, але фармальна запісаны на ягоную жонку, ТРК «Люкс», у склад якой ўваходзяць радыё Lux FM, інтэрнэт-выданне Zaxid.net, тэлеканал «24», Радыё Максімум, інтэрнэт-выданне «Football 24» і рэкламнае агенцтва «Люкс».

Зноскі