75-я стралковая дывізія (1-га фарміравання)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
75-я стралковая дывізія
Краіна
Уваходзіць у Заходні фронт
Тып воінскае фарміраванне і стралковая дывізія РСЧА[d]
Удзел у

75-я стралковая дывізіяагульнавайсковае фарміраванне РСЧА Узброеных Сіл ССССР да і падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Гісторыя і баявы шлях[правіць | правіць зыходнік]

У 1927 годзе стралковая дывізія была сфарміравана на базе часцей 25-й стралковай дывізіі ім. В. І. Чапаева ва Украінскай ваеннай акрузе (далей — УкрВА). У 1931 годзе дывізія ўваходзіла ў склад 7-га стралковага корпуса. З мая 1935 года дывізія ўвайшла ў склад 14-га стралковага корпуса (далей — 14-ы ск) Харкаўскай ваеннай акругі (далей — ХарВА). 15 мая 1939 г. 75-я сд была пераведзена са складу 14-га ск ХарВА у склад Ленінградскай ваеннай акругі (далей — ЛенВА). У верасні 1939 года дывізія была сканцэнтравана ў складзе 1-га стралковага корпуса (далей — 1-ы ск) 8-й арміі на мяжы з Эстоніяй. У лістападзе 1939 г. прыбыла ў г. Шлісельбург, адкуль на аўтамашынах перакінута ў Карэлію ў склад 1-га ск 8-й арміі ЛенВА.

Дывізія здзельнічала ў баявых дзеяннях падчас савецка-фінляндскай вайны. 30 ліпеня 1940 года дывізія знаходзілася ўжо ў Заходняй асобнай ваеннай акрузе. Колькасць асабовага складу дывізіі складала 12 000 чал. Упраўленне дывізіі знаходзілася ў Мазыры.

Напачатку Вялікай Айчыннай вайны ў складзе 28-га стралковага корпуса 4-й арміі. У пачатку ліпеня дывізія адступала без баёў ў накірунку Мазыра[1]. З 27 чэрвеня 1941 года дзейнічала ў адрыве ад галоўных сіл 4-й арміі, у акружэнні. У верасні 1941 года панесла вялікія страты ў акружэнні пад г. Кіевам. 27 снежня 1941 года дывізія расфарміравана.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Па стане на 1931 год[правіць | правіць зыходнік]

Воінская часць Дыслакацыя
Упраўленне дывізіі
223-і стралковы полк
224-ы стралковы полк
225-ы стралковы полк
75-артылерыйскі полк
75-ы конны эскадрон
75-я рота сувязі
75-я сапёрная рота

Па стане на 22 чэрвеня 1941 год[правіць | правіць зыходнік]

Воінская часць Дыслакацыя
Упраўленне дывізіі
28-ы стралковы полк
34-ы стралковы полк
115-ы стралковы полк
68-ы артылерыйскі полк
235-ы гаўбічны артылерыйскі полк
82-і асобны знішчальна-супрацьтанкавы дывізіён
282-і асобны зенітны артылерыйскі дывізіён
54-я разведвальная рота
97-ы сапёрны батальён
75-ы асобны батальён сувязі
110-ы медыка-санітарны батальён
31-я асобная рота хімабароны
69-ы аўтатранспартны батальён
49-ы палявы аўтахлебзавод
96-я дывізіённая артылерыйская майстэрня
300-я палявая паштовая станцыя
106-я палявая каса Дзяржбанка

Камандуючыя дывізіяй[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Мусял, Б. Савецкія партызаны ў 1941—1944 гг.: міфы і рэчаіснасць / Богдан Мусял; [Пер. з ням. У. Папковіча; Навук. рэд. У. Калаткоў]. — Смаленск: Інбелкульт, 2018. — 584 с.: табл. — С. 443. — ISBN 978-5-00076-041-3. Са спасылкай на: Цэнтральны архіў Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі. — Ф. 48А. — Воп. 1554. — Спр. 4/2. — Л. 207.