80-я асобная мотастралковая брыгада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
80-я асобная мотастралковая брыгада
80-я отдельная мотострелковая бригада
Гады існавання 31 снежня 2014[1] — цяперашні час
Краіна  Расія
Уваходзіць у 14-й армейскі корпус
Тып брыгада
Функцыя матарызаваная пяхота
Дыслакацыя п. Алакурці[2] (Мурманская вобласць)
Заняткі па баявой падрыхтоўцы з вайскоўцамі 80-й омсбр, Мурманская вобласць, 30 сакавіка 2020 года.

80-я асобная мотастралковая брыгада (арктычная) — тактычнае злучэнне берагавых войскаў Ваенна-марскога флоту Расійскай Федэрацыі.

Умоўнае найменне — воінская часць № 34667 (в/ч 34667). Скарочанае сапраўднае Найменне — 80 омсбр(а).

Фарміраванне ўваходзіць у склад 14-га армейскага корпуса Аб’яднанага стратэгічнага камандавання «Паўночны флот». Пункт пастаяннай дыслакацыі — пасёлак Алакурці Мурманскай вобласці[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

80-я асобная мотастралковая брыгада была створана 31 снежня 2014 года, баявы сцяг уручана 17 студзеня 2015 года камандуючым Паўночным флотам адміралам Уладзімірам Каралевым камандзіру брыгады палкоўніку Іллі Паўлоўскаму.

Задачы[правіць | правіць зыходнік]

Задачай асобнай брыгады з’яўляецца кантроль тэрыторый ад Мурманска да Новасібірскіх астравоў у аператыўным узаемадзеянні з часцямі ПДВ і марской пяхоты Паўночнага флота[3]. Вучэнні рэгулярна праходзяць на расейскіх арктычных выспах і Таймыры.[4][5]

Арганізацыя[правіць | правіць зыходнік]

  • кіраванне;
  • 1-ы мотастралковы батальён;
  • 2-ы мотастралковы батальён;
  • выведвальны батальён;
  • стралковая рота (снайпераў);
  • гаўбічны самаходна-артылерыйскі дывізіён;
  • зенітна ракетная батарэя;
  • інжынерна-сапёрная рота;
  • батальён сувязі;
  • рота матэрыяльнага забеспячэння;
  • рота БЛА;
  • рота РХБ абароны;
  • рота РЭБ;
  • медыцынская рота.

Абсталяванне і ўзбраенне[правіць | правіць зыходнік]

Аснову транспартнай тэхнікі брыгады складаюць гусенічныя цягачы МТ-ЛБВМК, двухзвенныя цягачы ДТ-10, ДТ-30 і ТТМ-4902[6], снегоходы А-1, ТТМ-1901 «Беркут» з ацяплянай кабінай[7], паўнапрывадныя грузавікі Урал і КАМАЗ, адаптаваныя да экстрэмальна нізкіх тэмператур (да −52 °C).[8]

На ўзбраенні брыгады складаюцца самаходныя гаўбіцы 2С1.[9] 82-мм мінамёты 2Б14, БПЛА Арлан-10[10].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. першай у Расіі арктычнай брыгадзе Паўночнага флота ўручылі баявы сцяг злучэння (руск.). ТАСС (17 студзеня 2015). Праверана 1 жніўня 2016.
  2. а б арктычную брыгаду мотастралкоў Паўночнага флота паднялі па вучэбнай трывозе (руск.). ТАСС (5 лютага 2016). Праверана 1 жніўня 2016.
  3. Минобороны: арктическая мотострелковая бригада впервые участвует в проверке боеготовности (руск.). ТАСС (16 марта 2015). Праверана 1 жніўня 2016.
  4. Арктические мотострелки уничтожили «террористов» на Новой Земле (руск.). Звезда. Праверана 1 жніўня 2016.
  5. "Арктические стрелки окружили противника на промышленном объекте на Таймыре". Звезда [руская]. 28 августа 2015. Праверана 2016-08-09. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  6. "Война на снежном бездорожье: какая армейская техника выполняет задачи в полярных широтах". Звезда [руская]. 14 февраля 2016. Праверана 2016-08-09. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  7. Арктическая мотострелковая бригада получит более 100 единиц военной техники (руск.). ТАСС (22 января 2015). Праверана 1 жніўня 2016.
  8. Арктические стрелки уничтожили «террористов» на Новой Земле (руск.). Звезда (7 октября 2015). Праверана 1 жніўня 2016.
  9. Мотострелки Арктики испытывают «Гвоздики» и «Акации» (руск.). Звезда (16 февраля 2015). Праверана 1 жніўня 2016.
  10. Арктическая бригада Северного флота провела стрельбы из ЗРПК «Панцирь-С1» на Котельном (руск.). ТАСС (21 сентября 2015). Праверана 1 жніўня 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]