2С1

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
2С1 у Музеі тэхнікі ў Пютніцу, Германія.

2С1 або «Гваздзік» — савецкая 122-мм палкавая самаходная гаўбіца.

Апiсанне[правіць | правіць зыходнік]

Самаходная гаўбіца 2С1 «Гваздзік» выканана па класічнай для самаходнай артылерыі вежавай схеме. Корпус машыны звараны са сталёвых бранявых катальных лістоў, цалкам герметычны і дазваляе ажыццяўляць пераадоленне водных перашкод уплаў. Корпус падзелены на тры аддзяленні: сілавое (маторна-трансмісійнае), аддзяленне кіравання і баявы. У пярэдняй частцы корпуса па правым борце размешчана маторна-трансмісійнае аддзяленне. Злева ад яго знаходзіцца месца механіка-кіроўцы з органамі кіравання шасі. У сярэдняй і кармавой частках корпуса размяшчаецца баявое аддзяленне. На даху корпуса ўстаноўлена сварная вежа з кошыкам баявога аддзялення. У вежы ўстаноўлена гармата, а таксама месцы экіпажа. Па правым борце размяшчаецца сядзенне зараджалага, а таксама кладкі пад гільзы з зарадамі, па левым борце ў пярэдняй частцы вежы ўстаноўлена сядзенне наводчыка і прыцэльныя прыстасаванні. За наводчыкам размешчана месца камандзіра САУ. Месца камандзіра абсталявана паваротнай вежкай, усталяванай на даху вежы. У нішы вежы ўстаноўлены дзве кладкі з зарадамі і снарадамі для кумулятыўных боепрыпасаў. У кармавой частцы корпуса ўстаноўлены кладкі пад снарады і зарады асноўнай гарматы. Падача ў кладкі можа ажыццяўляцца з грунту праз адмысловы кармавой люк. Таўшчыня лістоў корпуса і вежы дасягае 20 мм[1][2].

Мадыфiкацыi[правіць | правіць зыходнік]

  • 2С1М1 — расійская мадэрнізаваная версія з устаноўкай АСУНО 1В168-1.
  • 2С34 «Хаста» — расійскі мадэрнізаваны варыянт 2С1, у якім гаўбіца 2А31 заменена на прыладу 2А80-1, а на вежку камандзіра усталяваны 7,62-мм кулямёт ПКТ. Распрацавана ў 2003 годзе і ў 2008 годзе паступіла на ўзбраенне Расійскай Арміі[3][4].
  • 2C1T Goździk — польскі мадэрнізаваны варыянт з устаноўкай АСУНО TOPAZ.

Rak-120 — распрацаваны ў 2008-2009 гг. польскі мадэрнізаваны варыянт з заменай гармаиы 2А31 на 120-мм гладкаствольны мінамёты, абсталяваны аўтаматам зараджання. Боекамплект павялічаны з 40 да 60 стрэлаў, аднак звесткі пра пачатак серыйнага вытворчасці гэтай мадыфікацыі адсутнічаюць[5][6].

  • Model 89 — варыянт, распрацаваны ў Румынiі ў 1980-х гадах. Ад 2С1 адрозніваецца базавым шасі — замест мадыфікаванай базы МТ-ЛБ выкарыстана шасі БМП MLI-84[7].
  • Raad-1іранская 122-мм самаходная гаўбіца, распрацаваная ў 1996 годзе і з 2002 года запушчаная ў масавую вытворчасць. Ад 2С1 адрозніваецца базавым шасі, замест МТ-ЛБ выкарыстоўваецца іранская БМП Boragh[8].
  • Украінскі варыянт мадэрнізацыі 2С1 — пра намер пачаць на Харкаўскім трактарным заводзе мадэрнізацыю самаходных гаўбіц 2С1 было абвешчана 15 кастрычніка 2015, а ў снежні 2015 года дырэктар ХТЗ Губін паведаміў аб намеры аднавіць на ХТЗ вытворчасць 122-мм самаходных гаўбіц 2С1 з рухавікамі шведскай вытворчасці[9]. У лютым 2016 года стала вядома, што на ХТЗ перадалі тры САУ 2С1. Праграма іх мадэрнізацыі для ўзброеных сіл Украіны прадугледжвае капітальны рамонт, устаноўку новых дызельных рухавікоў Volvo шведскаф вытворчасці, новага электраабсталявання, больш сучасных сродкаў сувязі і сістэму спадарожнікавай навігацыі ўкраінскай вытворчасці[10].

Зноскі

  1. Широкорад А. Б. Самоходки // Техника и оружие. — М.: АО «АвиаКосм», 1996. — № 6. —С. 2—3.
  2. Белоусов Ю. Возрождены, чтоб цели делать пылью. Газета «Красная Звезда» (2 марта 2011)
  3. Князев М. 2С1 «Гвоздика» // Русские танки. — Киев: Юнивест принт, 2011. —Вып. 32. — С. 4—7. — ISSN 2073-543X.
  4. Самоходное артиллерийское орудие 2С34 «Хоста» // Пермские пушечные. — Пермь: ООО «Стиль-МГ», 2011. — С. 129. — 132 с. — 500 экз.
  5. Rak, Миномётная башня. Army Guide. Дата обращения 3 ноября 2012. Архивировано4 ноября 2012 года.
  6. Rak, Миномётная башня. Army Guide. Дата обращения 3 ноября 2012. Архивировано4 ноября 2012 года.
  7. Холявский Г. Л. 122-мм самоходная гаубица модель 89 // Энциклопедия боевых гусеничных машин, 1919—2000. — ООО «Харвест», 2001. — С. 164. — 761 с.
  8. Raad 1. Праверана 31 жніўня 2013.
  9. Харьковский тракторный завод впервые займется модернизацией гаубиц // сайт города Харькова от 15 октября 2015
  10. Дмитро Чалий. «Гвоздику» модернізують у Харкові // «Народна армiя» вiд 11 лютого 2016

Спасылкi[правіць | правіць зыходнік]