999 (гурт)
Выгляд
999 | |
---|---|
Жанры | псіхадэлічны рок |
Гады | 1986 — цяперашні час |
Краіна | Украіна |
Горад | Львів |
Адкуль | Львоў |
Мова песень | украінська |
Склад | Олена Романовська, Аляксандр Ведзенін, Глеб Толстой, Андрєй Степанов, Юрій Чуб, Віктар Рыжый, Алег Скіпчак |
Іншыя праекты |
Брати Гадюкіни |
«999» (Three nine) — украінскі рок-гурт з горада Львова. Лідар гурта — гітарыст і вакаліст Аляксандр Ведзенін.
Гурт заснавалі Аляксандр Мельнік, Глеб Толстый і Ігар Толоха ў 1986 годзе. Гурт распадаецца праз год. Аднак ў 1988 годзе Аляксандр Ведзенін і Толоха зноў яго збіраюць. Музыкі прымаюць удзел у фестывалі «Голосєєво-88». У канцы 1988 года гурт ізноў распадаецца і збіраецца зноў толькі праз год. У трэцім складзе гурт заваёўвае «Гран-пры» ў Львове і становіцца лаўрэатам фестывалю «Червона Рута». Пазней яны паспяхова гастралююць па Сярэдняй і Заходняй Еўропе, даюць бясплатны канцэрт на плошчы ў Мюнхене.
Песні "Галілей" і "Вальс з ядом" неаднаразова трапляюць на верхавіну польскіх і украінскіх чартаў.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]- Олена Романовська — вакал
- Аляксандр Ведзенін — гітара
- Глеб Толстой — барабаны
- Андрєй Степанов — скрыпка
- Юрій Чуб — бас
- Віктар Рыжый — флейта
- Алег Скіпчак — ксілафон
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- «Загублений серед конвалій» (1992)
- «The Best Of «999» (1994)