Аватара
Выгляд
Авата́ра (санскр. літар. «сыходжанне», «сашэсце (Бога)») — у індуізме ўвасабленне бога Вішну ў вобразах іншых багоў, людзей або жывёл; у будызме аватара — наогул увасабленне бажаства.
Аватара звязана з верай у перасяленне душы, пашырана з 4—6 ст. н.э.
У міфах найбольш вядомы 10 аватар Вішну (у т.л. ў выглядзе герояў Крышны, Рамы, вепра, карліка), якія здзяйсняюць подзвігі на зямлі.
Літаратура
- Аватара // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. С. 60.