Перайсці да зместу

Уладзімір Пятровіч Самовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 14:04, 21 студзеня 2022, аўтар InternetArchiveBot (размовы | уклад) (Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.6)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Уладзімір Пятровіч Самовіч
Нараджэнне 22 студзеня 1928(1928-01-22)
Смерць 2009
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Узнагароды

Уладзімір Пятровіч Самовіч (22 студзеня 1928, Мінск — 2009, Брэст) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Ганаровы грамадзянін горада Брэста (1998).

У 1948 годзе паступіў у Брэсцкі педагагічны інстытут. Пасля заканчэння інстытута працаваў першым сакратаром Камянецкага, пазней Івацэвіцкага райкамаў камсамола, з 1952 годзе — сакратар, другі сакратар Брэсцкага абласнога камітэта ЛКСМБ. З 1958 года на партыйнай рабоце. Першы сакратар Брэсцкага гарадскога камітэта КПБ (1971—1985), загадчык аддзела Брэсцкага абкама партыі. Кандыдат гістарычных навук.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 7—10-га скліканняў, абіраўся членам ЦК КПБ, дэпутатам Брэсцкага гарадскога савета. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі «Знак Пашаны», пяццю медалямі. На доме, у якім жыў У. П. Самовіч, устаноўлена мемарыяльная дошка.