Сафійскі медыцынскі ўніверсітэт
Выгляд
Сафійскі медыцынскі ўніверсітэт | |
---|---|
балг.: Медицински университет в София | |
Арыгінальная назва | балг.: Медицински университет в София |
Заснаваны | 1917 |
Год рэарганізацыі | 1950 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Сафія, Балгарыя |
Сайт | mu-sofia.bg |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сафійскі медыцынскі ўніверсітэт (балг.: Медицински университет в София) — балгарская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Сафія.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Медыцынскі ўніверсітэт у Сафіі з'яўляўся старэйшай установай вышэйшай медыцынскай адукацыі ў Балгарыі. Пачатак яго гісторыі паклаў у 1917 годзе цар Фердынанд I, які выдаў указ аб стварэнні медыцынскага факультэта Сафійскага ўніверсітэта. У 1950 годзе Прэзідыум Нацыянальнага сходу Балгарыі прыняў рашэнне аб аддзяленні медыцынскага факультэта ад Сафійскага ўніверсітэта і пераўтварэнні яго ў самастойную ВНУ.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Медыцынскі факультэт
- Факультэт стаматалогіі
- Факультэт фармацыі
- Факультэт грамадскага здароўя
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сафійскі медыцынскі ўніверсітэт