Сафійскі ўніверсітэт
Jump to navigation
Jump to search
Сафійскі ўніверсітэт Святога Клімента Охрыдскага | |
---|---|
Софийски университет „Св. Климент Охридски“ | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | Софийски университет „Св. Климент Охридски“ |
Заснаваны | 1 кастрычніка 1888 |
Тып | дзяржаўны |
Рэктар | Іван Ілчаў |
Размяшчэнне | Сафія, Балгарыя |
Кампус | гарадскі |
Сайт | www.uni-sofia.bg/ |
![]() |
Сафійскі ўніверсітэт імя Святога Клімента Охрыдскага (балг.: Софийският университет „Св. Климент Охридски“; скарочана СУ) — найстарэйшая ВНУ Балгарыі. Носіць імя архіепіскапа Клімента Охрыдскага, аднаго з заснавальнікаў славянскага пісьменства.
Заснаваны ў 1888 годзе. Сучасны будынак пабудаваны ў 1924—1934 гадах. Мае 16 факультэтаў, 3 аддзяленні, на якіх навучаецца 22 тысячы студэнтаў. Універсітэт мае выдавецтва, вылічальны цэнтр, спартыўны цэнтр і інш. Рэктар — Іван Ілчаў.
У 1889 годзе быў адкрыты фізіка-матэматычны факультэт, а ў 1892 годзе — юрыдычны. У 1901 годзе ва ўніверсітэт паступілі першыя жанчыны-абітурыенткі (25 чалавек).
Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]
- Найдзен Вылчаў, балгарскі паэт, перакладчык
- Андрэй Германаў, балгарскі пісьменнік, перакладчык
- Ёрдан Стэфанаў Ёўкаў, балгарскі пісьменнік
- Стойка Стойкаў, балгарыст
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сафійскі ўніверсітэт
- Афіцыйны вэб-сайт Сафійскага ўніверсітэта (балг.)