Перайсці да зместу

Нейтрынная астраномія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Нейтры́нная астрано́мія — раздзел астраноміі, звязаны з пошукам, рэгістрацыяй і даследаваннем патокаў нейтрына ад пазаземных крыніц.

Узнікла ў 1960-я гады разам са з’яўленнем прылад і метадаў дэтэктыравання нейтрына[en].

Метады нейтрыннай астраноміі, у адрозненне ад іншых метадаў даследавання касмічных аб’ектаў, даюць магчымасць вывучаць шчыльныя касмічныя аб’екты і даўнія касмалагічныя эпохі.

У Сусвеце нейтрына ўтвараюцца ў выніку ядзерных працэсаў у нетрах зорак і пры ўзаемадзеянні касмічнага выпрамянення з асяроддзем, напрыклад з рэчывам атмасферы Зямлі (атмасферныя нейтрына), міжгалактычным і міжзорным газамі, морам рэліктавых фатонаў (гл. рэліктавае выпрамяненне) і іншым.

Энергетычны спектр касмічных нейтрына ад ~10−4 эВ (касмалагічныя, ці рэліктавыя нейтрына[en]) да 1020—1028 эВ. Энергія нейтрына ад Сонца і нестацыянарных зорак да 10 эВ. Нейтрына слаба ўзаемадзейнічаюць з рэчывам, таму зоркі для іх практычна празрыстыя, і яны бесперашкодна пакідаюць іх. Рэгістрацыя гэтых нейтрына дае магчымасць вызначаць тэмпературу, шчыльнасць і хімічны састаў цэнтральнай часткі зорак, недаступнай вывучэнню іншымі метадамі.

Слабае ўзаемадзеянне касмічных нейтрына з рэчывам абумоўлівае складанасць іх дэтэктыравання (патрэбна вялікая колькасць рэгістравальнага рэчыва і дэтэктары неабходна будаваць глыбока пад зямлёй).

Створана 5 найбольш магутных дэтэктараў сонечных нейтрына[en] (ЗША, Расія — ЗША, Італія — Расія, Японія, Канада) і 2 вялікія дэтэктары атмасферных нейтрына (у возеры Байкал, Расія і антарктычным лёдзе, ЗША). З 1980 існуе сусветная служба назірання за ўспышкамі звышновых зорак у нейтрынным святле.

Гл. таксама

Літаратура