Езярышча (возера)
Езярышча | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 165 м |
Даўжыня | 8,87 км |
Шырыня | 3,2 км |
Плошча | 15,39 км² |
Аб’ём | 0,06695 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 32,8 км |
Найбольшая глыбіня | 11,5 м |
Сярэдняя глыбіня | 4,4 м |
Гідралогія | |
Празрыстасць | 1,4 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 264 км² |
Выцякаюць | рака Обаль |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Езяры́шча — возера на поўначы Беларусі ў Гарадоцкім раёне на мяжы з Расіяй ў басейне ракі Обаль, каля гарадскога пасёлка Езярышча. Уваходзіць у склад арніталагічнага заказніка «Езярышчанскі».
Плошча паверхні 15,39 км², даўжыня 8,87 км, шырыня 3,2 км, даўжыня берагавой лініі — 32,8 км. Найбольшая глыбіня возера 11,5 м, сярэдняя каля 4,4 м. Плошча вадазбору 264 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход і мае складаную форму. Вышыня схілаў катлавіны дасягае 25 м у паўночнай і паўночна-заходняй частцы, астатнія паніжаюцца да 5 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі на большай частцы зліваюцца са схіламі катлавіны, на поўначы і паўночным захадзе высокія і абрывістыя. У паўднёвай частцы берагі нізкія, месцамі пераходзячыя ў пойму шырынёй да 50 м.
Дно Езярышча няроўнае, чаргуюцца ўпадзіны і мелі. Да глыбіні 4—6 м дно пясчанае, глыбей — высланае крэменязёмістым сапрапелем. Упадаюць 8 ручаёў, рэкі Агнеш, Дубаўка і Трэзубка, выцякае рака Обаль.
Надводная расліннасць распаўсюджваецца на адлегласці 10—120 м ад берага возера (пераважаюць трыснёг і чарот). Агульная плошча зарастання складае 10—12 %). Заліў, з якога выцякае рака Обаль зарастае рдзестамі.
На Езярышчы 20 астравоў агульнай плошчай 0,67 км². На адным з астравоў знаходзіўся Езярышчанскі замак.
На возеры гняздуецца больш за 60 відаў птушак. У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, мянтуз, судак, плотка, гусцяра, язь і іншыя віды рыб.
Літаратура
- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-и т. / Ред. колл.: П. У. Бровка и др — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 2. Природа. Экономика. Народное благосостояние. — 768 с. — 50 000 экз. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 14,15. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Озеро Езерище. Карта рыбака / Ред. Г. Г. науменко, С. Н. Саратова. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — 10 000 экз. (руск.)