Мянтуз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мянтуз
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lota lota (Linnaeus, 1758)

Сінонімы
  • Lota vulgaris
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  164725
NCBI  69944
EOL  204768

Мянту́з звыча́йны, мянёк (Lota lota) — адзіная прэснаводная рыба сямейства трасковых атраду траскападобных. Народныя назвы: мень, мянёк, калека[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня да 1,7 м, маса да 32 кг (у Беларусі да 5 кг). Цела падоўжанае, акруглае, звужанае да хваста, ўкрытае вельмі дробнай цыклоіднай[1] луской. Спіна зеленаватая або аліўкава-зялёная з чорна-бурымі плямамі і палосамі. Галава шырокая, прыплюснутая. Верхняя сківіца выступае ўперад. На ніжняй сківіцы 1 вусік, 2 вусікі — ля ноздраў. Зубы шматлікія, шчацінкападобныя.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Паштовая марка Беларусі

Пашыраны ў рэках і азёрах Еўразіі і Паўночнай Амерыкі, у плыткіх прыбярэжных водах Балтыкі. У Беларусі жыве ў вадаёмах з халоднай чыстай вадой і камяністым дном, у ямах, пад берагамі. Актыўны ўвосень і зімой, летам упадае ў спячку, пры тэмпературы вышэй 15—16 °C хаваецца ў норах, пад карчамі і т.п.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Драпежнік. Корміцца дробнай рыбай, ракападобнымі, лічынкамі насякомых.

Палавой спеласці дасягае на 3—4-м годзе жыцця. Нераст адбываецца ў снежні—лютым на неглыбокіх месцах вадаёмаў з пясчаным або камяністым дном і хуткім цячэннем. Развіццё ікры цягнецца да вясны[1].

Прамысловае значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Прамысловае значэнне ў Беларусі мае ў Браслаўскіх і Нарачанскіх азёрах. Водзіцца ў Сарачанскай групе азёр.

Мяса белае, шчыльнае, без дробных костак, смачнае, дыетычнае (19 % бялку, 0,6 % тлушчу). Далікатэсам лічыцца вялікая тлустая пячонка ментуза (51—67 % тлушчу, багатага вітамінамі A і D), у некаторых краінах яе ядуць сырой. Мянтуз асабліва папулярны ў фінскай нацыянальнай кухні, дзе далікатэсам лічыцца і ікра ментуза. Вельмі смачныя юшка з ментуза, смажаны, заліўны мянтуз, пірагі з начынкай з мянтуза. Увогуле, мянтуза можна гатаваць як траску[2].

Зноскі

  1. а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.3 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — 599 с. — 10 000 экз.
  2. Белы А. Мянтуз // Праект «Наша ежа»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]