Хожаў
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Хожаў[2] (польск.: Chorzów, нямецкая назва — Кёнігсхютэ ням.: Königshütte) — горад у Польшчы, у Сілезскім ваяводстве. Размешчаны ў паўднёвай частцы краіны за 6 км да паўночнага-ўсходу ад Катавіцы, за 50 км да поўначы ад мяжы з Чэхіяй. Прамысловы цэнтр і чыгуначны вузел.
Насельніцтва — 110 697 жыхароў (2014)[3].
Прамысловасць прадстаўленая чорнай металургіяй, машынабудаваннем, хімічнай, шкляной, харчовай і інш.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Курт Альдэр (1902—1958) — нямецкі хімік-арганік, доктар філасофіі.
- Альгерд Лукашэвіч — польскі акцёр.
Зноскі
- ↑ Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2013
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
- ↑ Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Stan i struktura ludności, dane na dzień 31.03.2014 [1] Архівавана 26 снежня 2018.