AEIOU
Выгляд
AEIOU — акронім, які імператар Фрыдрых III змяшчаў на розных каштоўных рэчах, сваім гербе, а таксама на тых збудаваннях, якія былі пабудаваны пад яго заступніцтвам. Пры Марыі Тэрэзіі гэты дэвіз размяшчаўся на гербе Тэрэзіянскай ваеннай акадэміі. У наш час гэты дэвіз размяшчаецца на пячатках выпускнікоў Акадэміі.
Значэнні
[правіць | правіць зыходнік]Існуе звыш 300 розных інтэрпрэтацый абрэвіятуры AEIOU. Аўстрыйскі гісторык Альфонс Лхоцкі склаў 86 розных інтэрпрэтацый гэтай абрэвіятуры. Найбольш распаўсюджаныя сярод іх наступныя:
- Austriae est imperare orbi universo (Аўстрыі наканавана кіраваць светам);
- Austria erit in orbe ultima (Аўстрыя будзе апошняй на зямлі);
- Austria est imperium optime unita (Аўстрыя — лепшы імперскі саюз);
- Augustus est iustitiae optimus vindex (Імператар з’яўляецца лепшым абаронцам справядлівасці);
- Austria est imperatrix omnis universi (Аўстрыя з’яўляецца кіраўніком свету).
У Інтэрнэце існуе анлайн-энцыклапедыя на нямецкай і англійскай мовах AEIOU.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Эндрю Виткрофт Хабсбургс: Воплощение Империи (1995), ISBN 0-14-023634-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме AEIOU