Ахіменес
Выгляд
(Пасля перасылкі з Achimenes)
Ахіменес | ||||||||||||||
Ахіменес даўгакветны (Achimenes longiflora) | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Achimenes Pers. | ||||||||||||||
Тыпавы від | ||||||||||||||
|
Ахіме́нес (Achimenes) — род шматгадовых кветкавых травяністых раслін сямейства Геснерыевыя (Gesneriaceae).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Расліны вышынёй 35—50 см з лускаватымі карэнішчамі. Лісце круглае або прадаўгавата-яйцападобнае, зубчастае. Сцяблы і лісце апушаныя. Сцяблы палягаюць. Кветкі трубчастыя з шырокім адгінам.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Радзіма — трапічная Амерыка. У культуры ў пакоях і аранжарэях культывуюць прыгожа квітнеючыя віды.
Святлалюбныя, але не пераносяць яркіх сонечных прамянёў. Размнажаюцца насеннем, чаранкамі.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чартовіч В. М. Ахіменес // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Головкин Б. Н. и др. Комнатные растения: Справочник / Под ред. д-ра биол. наук Б. Н. Головкина. — М.: Лесная промышленность, 1989. (руск.)
- Ахименес // Головкин Б. Н., Колобов Е. С., Костюченко Л. П. Всё о комнатных растениях. — 4-е изд. — М.: Айриспресс, 2005. — С. 129—130. — 368 с. + 32 с. цв. влейка: ил. — 12 000 экз. — (Страна советов) — ISBN 5-8112-1143-0. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ахименес // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Ахименес // Энциклопедия комнатных цветов и растений (руск.)