Acta Albaruthenica
Acta Albaruthenica | |
---|---|
Тып | часопіс |
Выдавец | Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта |
Заснавана | 1998 |
Тэматыка | беларусазнаўства |
Мова | польская і беларуская |
Галоўны офіс | |
ISSN | 1898-8091 |
Вэб-сайт | albaruthenica.uw.edu.pl/… |
«Acta Albaruthenica» — навуковы часопіс кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, быў заснаваны ў 1998 годзе. Першы том выйшаў у Варшаве, а чатыры наступныя друкаваліся ў Мінску (2001—2005). З 2007 года часопіс зноў выдаецца ў Варшаве.
Навуковыя працы, якія друкуюцца ў часопісе, прысвечаны праблемам беларусістыкі (мова і літаратура), публікуюцца таксама рэцэнзіі, водгукі, справаздачы. Аўтарамі публікацый з’яўляюцца навукоўцы і даследчыкі з Польшчы і Беларусі. Матэрыялы друкуюцца па-польску і па-беларуску з кароткімі рэзюмэ на англійскай, польскай і беларускай мовах.
«Acta Albaruthenica» выкарыстоўвае ліцэнзію Creative Commons: Uznanie Autorstwa 3.0 Polska (CC BY 3.0 PL). Змест выпускаў часопіса і тэксты артыкулаў падаюцца ў вольным доступе, артыкулы могуць свабодна выкарыстоўвацца з некамерцыйнымі мэтамі.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Афіцыйны сайт Архівавана 25 лютага 2023.