Сцябло 30-80 см вышынёй з буйным чарговым, двойчы ці тройчы трайчастарассечаным лісцем, якое расце ад тоўстых карэнішчаў, якія знаходзяцца ў глебе. Кветкі несамастойныя, дробныя, сабраны ў гронкападобныя суквецці. Пялёсткі дробныя, лопасцевыя. Тычынкі даўжэй іншых частак кветкі. Песцік адзін. Плод — сакавітая шматнасенная ягада чорнага колеру.
Варанец коласападобны — ядавітая[4], лекавая расліна. У яго траве знойдзеныя алкалоіды, у пладах і каранях — сапаніны і трансаканітавая кіслата. Адвар з яе п’юць пры псіхічных і страўнікавых захворваннях. Ужываецца ў гамеапатыі[5]
Гамуля Ю. Г. Рослини України / за ред. канд. біол. наук. М. Утєвської. — X.: Фактор, 2011. — 208 с.: іл.
Воронец // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 166. — 563 с.(руск.)