З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Allium austrosibiricum Навуковая класіфікацыя
прамежныя рангі
Трыба : Цыбулевыя (Allieae )
Від: Allium austrosibiricum
Міжнародная навуковая назва
Allium austrosibiricum
Allium austrosibiricum — від травяністых раслін сямейства Амарылісавыя (Amaryllidaceae ); распаўсюджаны ў Паўднёвай Сібіры і Манголіі .
Травяністая шматгадовая цыбульная расліна. Цыбуліны па некалькі скучаныя на паўзучым карэнішчы, канічна-цыліндрычныя, выгнутыя; вонкавыя абалонкі чарнаватыя. Сцябло 15-40 см вышынёй. Ліст 4-6, скучаныя ў аснове сцябла, плоскія, лінейныя, вузкія. Парасонік паўшарападобны або шарападобны, шматкветкавы, густы. Лісточкі калякветніка ружовыя, авальна тупа завостраныя. 2n =16.
Класіфікацыя Кронквіста (1988) адносіла гэты род да лілейных (Liliaceae ), пазней паводле вынікаў філагенетычных даследаванняў род Цыбуля (Allium ) быў выдзелены ў асобнае сямейства Цыбулевыя (Alliaceae ) (Сістэма APG II (руск.) ( бел. ), аднак у больш позняй Сістэме класіфікацыі APG III (2009) роды, якія ўваходзілі ў гэта сямейства, былі ўключаны ў сямейства Амарылісавыя (Amaryllidaceae )[ 3] .
яшчэ 13 сямействаў, сярод якіх найбольш буйныя — Касачовыя , Асфадэлавыя , Архідныя , Спаржавыя
яшчэ дзве трыбы: Gilliesieae , Tulbaghieae [ 4]
яшчэ некалькі соцен відаў, у тым ліку Цыбуля-батун , Цыбуля-парэй , Часнок , Цыбуля скарада , Цыбуля рэпчатая
парадак Спаржакветныя
падсямейства Allioideae
род Цыбуля
аддзел Кветкавыя , ці Пакрытанасенныя
сямейства Амарылісавыя (каля 1600 відаў)
трыба Allieae
Allium austrosibiricum
яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (згодна з Сістэмай класіфікацыі APG III )[ 3]
яшчэ два падсямействы, Agapanthoideae і Amaryllidoideae [ 4]
яшчэ каля 15 родаў, з іх да роду Цыбуля найбольш блізкі Nectaroscordum
Распаўсюджаны ў паўднёвай Сібіры і Манголіі [ 5] .
Расце ў камяністых стэпах.
Зноскі