Шматгадовая цыбульная расліна вышынёй 15-45 см. Цыбуліны прадаўгаватыя, размешчаныя на кароткім карэнішчы. Сцябло ўнутры пустое, аблісцелае. Лісце (1-2) кароткае, дудчастае, з доўгай похвай. Суквецце — шарападобны парасонік, без цыбулінак. Лісцікі калякветніка ружовыя або ружова-фіялетавыя, бліскучыя. Насенне вуглаватае.
Пашырэнне: Еўропа, Каўказ, Сібір, Далёкі Усход, Паўночная Амерыка. Знаходзіцца ў Беларусі ў асобных лакалітэтах у межах шырокага галарктычнага арэала на паўднёвай мяжы яго паўночнаэўрапейскага раўніннага фрагмента. Расце на сырых лугах у далінах рэк.
Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н.337. Allium schoenoprasum L. — Лук скорода, или шнитт-лук // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2002. — Т. 1. Папоротники, хвощи, плауны, голосеменные, покрытосеменные (однодольные). — С. 447. — ISBN 8-87317-091-6.