Лілейныя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лілейныя
Lilium Martagon, Lai Blau.jpg
Лілея кучаравая (Lilium martagon)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Liliaceae Juss. (1789), nom. cons.

Сінонімы
Роды
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  42633
NCBI  4677
EOL  4174
GRIN  f:652
IPNI  30000259-2
FW  54578

Лілейныя (Liliáceae) — сямейства аднадольных раслін парадку Лілеякветныя (Liliales). Прадстаўнікі сямейства распаўсюджаныя амаль па ўсім зямным шары; для іх характэрны доўгае лінейнае лісце і ўтварэнне запасальных органаў — карэнішчаў, цыбулін і клубнецыбулін. Многія віды — папулярныя дэкаратыўныя прыгожаквітнеючыя расліны.

Агульная колькасць родаў (па стане на 2012 год) — 19[3], агульная колькасць відаў — 610[3].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Травы, у асноўным — шматгадовыя, радзей — кусты або дрэвы.

Лісце заўсёды суцэльнае, без прылісткаў і толькі па выключэнні з хвосцікамі.

Надземны парастак у большасці выпадкаў просты (гэта значыць не мае разгалінаванняў). Падземны парастак звычайна перайначаны, мае выгляд карэнішча, цыбуліны ці клубнецыбуліны, з дапамогай якіх расліны захоўваюцца падчас халадоў або засухі (у гарачых краінах).

Кветкі абодваполыя, правільныя або злёгку развітыя мацней у адзін бок, чым у іншы, то ёсць двухсіметрычныя. Калякветнік даліатны, ярка афарбаваны. Лік 3 захоўваецца ва ўсіх пяці колах, так што колькасць частак калякветніка і тычынак 6. Завязь верхняя, рэдка паўніжняя; у яе трох гнёздах па многу або па некалькі семязавязяў, якія ператвараюцца ў бялковае насенне. Формула кветкі: Male and female sign.svg

Плод — трохгнёздавая каробачка, якае пры паспяванні лопаецца на тры створкі, або ягада.

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнікі сямейства распаўсюджаныя паўсюль, але больш за ўсё ў цёплых краінах, менш - паміж тропікамі, яшчэ менш у халодных краінах і высока нагорных.

Гаспадарчае значэнне і прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

Многія прадстаўнікі сямейства Лілейные складаюць здаўна ўпрыгожваюць сады (цюльпаны, лілеі, рабчыкі).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. 3,0 3,1 Шаблон:APW (Праверана 7 мая 2010)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]