Цыбуліны па некалькі або групамі размешчаны на скарочаным карэнішчы, вузка-цыліндрычныя; вонкавыя абалонкі бурыя. Сцябло 60-80(90) см вышынёй, з ліставымі похвамі на 1/3-1/2. Лісткоў 3-4, лінейныя, шырынёй 4-6 мм. Парасонік шарападобны, густы, да 4 см у дыяметры, шматкветкавы (да 225 кветак у суквецці). Кветаножкі прыкметна няроўныя, у 3-4 разы даўжэйшыя за калякветнік. Лісточкі калякветніка светлыя, бледна-ружовыя, амаль белыя, з нярэзкай зялёнай жылкай[3].