Allium nathaliae

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Allium nathaliae
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Allium nathaliae Seregin, 2004


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
EOL  1089060
IPNI  77063294-1
TPL  kew-309246

Allium nathaliae — від аднадольных раслін роду цыбуля (Allium) сямейства цыбулевыя (Amaryllidaceae). Упершыню апісаны расійскім батанікам Аляксеем Пятровічам Сярогіным у 2004 годзе[3][4].

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання[правіць | правіць зыходнік]

Эндэмік Крыма[5], вядомы з паўднёвай часткі паўвострава ад Ялты да гары Кара-Даг[6].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Цыбулевы геафіт[5].

Цыбуліна формай ад амаль шарападобнай да яйкападобнай, з карычневай ці шаравата-карычневай абалонкай[7].

Лісце па 2-5[7], дугападобнае, зазубранае па краях[6].

Суквецце сферычнае, кампактнае, з кветкамі ружовага колеру[6].

Плод — каробачка з насеннем чорнага колеру[7].

Блізкі віду Allium erubescens C. Koch.

У 2006 годзе вылучалася асобная разнавіднасць — Allium nathaliae var. tepekermensis Seregin з гары Тэпе-Кермен, якая адрозніваецца ад іншых экземпляраў віду спіральна закручаным лісцем[6], аднак пазней A. n. var. tepekermensis сталі лічыць сінанімічнай назвай[3].

Прыродаахоўная сітуацыя[правіць | правіць зыходнік]

Від занесены ў Чырвоную кнігу Крыма[8].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. а б Allium nathaliae Seregin — The Plant List
  4. Tropicos | Name — Allium nathaliae Seregin
  5. а б World Checklist of Selected Plant Families: Royal Botanic Gardens, Kew
  6. а б в г Растения Крыма::Лук
  7. а б в http://webcache.googleusercontent.com/search?q=cache:Ok4z-9WrM9sJ:www.landesmuseum.at/pdf_frei_remote/Wulfenia_11_0015-0028.pdf+&cd=12&hl=ru&ct=clnk&gl=ru
  8. Allium nathaliae: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)