Відавым эпітэтам ушанавалі нябожчыка Саіда Пархама, іранскага ахоўніка прыроды ў правінцыі Паўночны Харасан(руск.) (бел., якога забілі браканьеры 1 снежня 2010 года, калі ён выконваў свае службовыя абавязкі ў запаведнай зоне Сарані(англ.) (бел.[3].
Падобны на Allium monophyllum па форме і афарбоўцы кветак, але адрозніваецца ад яго сваім шчыльным і шматкветкавым суквеццем, звычайна 2 лісткамі са значна больш шырокімі пласцінамі і вялікімі каробачкамі і насеннем. Па марфалагічных прыкметах новы від належыць да A. sect. Asteroprason[3].
Тыповая мясцовасць Allium parhamii (гара Сівак) размешчана на паўднёва-ўсходніх межах запаведнай тэрыторыі Сарані(англ.) (бел., якая ахоўваецца з 1973 года. Гэтая тэрыторыя з’яўляецца часткай біясфернага запаведніка Капетдаг(руск.) (бел., які ўнесены ў спіс ЮНЕСКА[3].