Alluaudia montagnacii

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Alluaudia montagnacii
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Alluaudia montagnacii Rauh, 1961

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  46151
EOL  6860119
IPNI  316434-1
TPL  kew-6237

Alluaudia montagnacii — від сукулентных раслін роду Alluaudia сямейства Didiereaceae, які расце на тэрыторыі Мадагаскара (Ітампола[en])[3].

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Родавая лацінская (навуковая) назва Alluaudia дадзена ў гонар Шарля Алюо  (руск.) — французскага даследчыка і энтамолага[4][5].

Відавы эпітэт montagnacii дадзены ў гонар французскага батаніка фр.: R. Montagnac[5].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Лісце і калючкі

Alluaudia montagnacii Rauh, першае згадванне ў Adansonia, n.s., 1: 43 (1961)[3].

Лістападнае дрэва, якое дасягае вышыні ад 6 да 10 м. Лісце разнастайнае, ад даўгаватага да круглявага, даўжыня лістоў складае ад 15 да 20 мм, шырыня — ад 5 да 20 мм[6].

Кветкі аднаполыя (двухдомныя) і складаюцца з зялёных чашалісцікаў даўжынёй ад 2 да 3 мм і белых пялёсткаў, якія могуць быць авальнымі або паўкруглымі і маюць даўжыню ад 2 да 5 мм. Кветкі згрупаваныя ў двупарныя пазухавыя суквецці[6].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Alluaudia montagnacii Rauh | Plants of the World Online | Kew Science (англ.). Plants of the World Online. Праверана 6 ліпеня 2023.
  4. Alluaudia dumosa - Plant Finder (англ.). www.missouribotanicalgarden.org. Праверана 5 ліпеня 2023.
  5. а б Urs Eggli, Leonard E. Newton. Etymological dictionary of succulent plant names. — Berlin Heidelberg: Springer, 2004. — 266 с. — ISBN 978-3-540-00489-9.
  6. а б Plantes et botanique : Genre des Alluaudia (фр.). Plantes et botanique (27 мая 2020). Праверана 6 ліпеня 2023.