Andrew Handyside and Company
Andrew Handyside and Company (Эндру Хэндысайд і кампанія) — ліцейная кампанія, якая існавала ў Англіі ў XIX стагоддзі.
Народжаны ў шатландскім Эдынбургу ў 1805 годзе, Хэндысайд працаваў у інжынерным бізнесе свайго дзядзькі Чарльза Берда ў Санкт-Пецярбургу, перш чым перайсці ў 1848 годзе ў кіраванне Brittania Foundry. Гэта фабрыка была адкрыта ў 1820 годзе Уэзерхедам і Гловерам (Weatherhead & Glover) для ліцця дэкаратыўных вырабаў з жалеза, і дабілася высокай рэпутацыі, збольшага з-за майстэрства рабочых, але і з-за якасці мясцовай фармовачнай сумесі. У 1840-х гадах яна была дыверсіфікавана ў бок чыгуначных кампанентаў. Сярод першых кліентаў былі Derby Works Мидлендской чыгункі, для якой фабрыка пастаўляла цыліндрычныя блокі і іншыя адліўкі.
Хоць чыгунныя ўпрыгожванні выходзілі з моды, да з’яўлення сталі быў павялічаны попыт на інжынірынг і для жалезнае апраўленне будаўніцтва. Эндру сканцэнтраваўся на павышэнні трываласці матэрыялу, які, пры тэсціраванні ў Вулічы ў 1854 годзе, паказаў трываласць на парыў паміж 20 і 23 тонамі на квадратную цалю, пры норме каля сямнаццаці. Ён таксама захаваў мастацкасць выканання.
Прадукцыя ўяўляла сабою ўсё, ад упрыгожвання садоў да мастоў. Ён вырабіў ліхтарныя слупы для новага газавага вулічнага асвятлення (адзін з якіх усё яшчэ існуе ў Вардвіку ў Дэрбі), і быў адным з першых вытворцаў паштовых скрынь для паштовых аддзяленняў па новым стандарце[1]. Было выраблена каля дзвюх тысяч канструкцый розных аконных рам. Кампанія нават пастаўляла пакрыццё для даху абсерваторыі Генры Бесемера.
Калі ўлічыць невялікую плошчу, якую фабрыка займала на беразе ракі Дэрвент, заціснутая схілам ззаду, выпуск прадукцыі здаецца выдатным. Паміж 1840 і 1846 гадамі, напрыклад, фабрыка вырабіла чатырыста мастоў для Чыгункі Лондана, Брайтана і Паўднёвага ўзбярэжжа.
З часам фабрыка таксама вырабляла пракатныя станы, молаты, кузні і прэсы, спачатку для ўласнага выкарыстання, далей і для іншых, у тым ліку новых сталеліцейных заводаў.
Фабрыка пачала вытворчасць аркавых структур, такіх, як стрэшкі над цягнікамі для чыгуначных станцый, уключаючы, у 1854 годзе, Брэдфардскі Адольфус-стрыт, Мідлсбрі, і Санкт-Енах у Глазга. У 1870-х з’явіліся рыначныя залы кампаніі, пабудаваныя са стандартных кампанентаў, якія экспартаваліся па ўсім свеце. У 1870 годзе быў пабудаваны мост Уілфард Тол, у 1871 годзе — Трэнт Брыдж, абодва ў Нотынгеме, а ў 1872 годзе — падвесны мост Альберта ў Лондане. Іншыя масты і збудаванні былі пабудаваны ў Расіі, Японіі, Афрыцы, Паўднёвай Амерыцы, Канадзе і Індыі. Структурныя кампаненты, такія, як падтрымка калон, таксама былі выкарыстаны архітэктарамі ў шматлікіх краінах — прыклад можна знайсці на галоўнай плошчы горада Тампіка ў Мексіцы.
У 1877 годзе ў Дэрбі прыбыла Вялікая паўночная чыгунка, па доўгай эстакадзе з усходу праз даліну Дэрвент, рассякаючы паўночную частку горада, у тым ліку Фрыр Гейт (Friar Gate) — вельмі добра забяспечаную вобласць. Каб супакоіць жыхароў, праз дарогу быў пабудаваны вытанчаны мост. Хоць яго першапачаткова бэсцілі, зараз ён вельмі шануецца гараджанамі, якія паспяхова супрацівіліся некалькім спробам яго мадэрнізаваць. Хэндысайд таксама навёў мост праз раку Дэрвент, які быў пратэставаны запускам па ім шасці лакаматываў.
Хэндысайд памёр у 1887 годзе, і дзейнасць фірмы паступова змяншалася аж да зачыненні напачатку дваццатага стагоддзя. Ліцейны завод быў знесены, каб быць замененым жылым комплексам; адзіны след ад яго застаўся ў назве дарогі — Хэндысайд Стрыт[2].
Зноскі
- ↑ The Handyside Postbox A History of the World BBC
- ↑ Friar Gate Bridge Derby Photos
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Cooper, B., (1983) Transformation of a Valley: The Derbyshire Derwent Heinemann, republished 1991 Cromford: Scarthin Books
- Robert Thorne, ‘Handyside, Andrew (1805—1887)’, Oxford Dictionary of National Biography, Oxford University Press, Sept 2004; online edn, Jan 2008 link
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Andrew Handyside and Company