Anton Snt
Anton Snt | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Антон Валер'евіч Слюнчанка |
Дата нараджэння | 30 снежня 1974 (48 гадоў) |
Месца нараджэння | Мінск, БССР |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба | Мінскае мастацкае вучылішча (1996), Варшаўскі ўніверсітэт (2001) |
Заступнікі | Ігар Цішын, Вадзім Гліннік |
Уплыў | Валерый Слюнчанка, Руслан Сяргееў |
Anton Snt (30 снежня 1974, Мінск) — мастацкі псеўданім Антона Валер’евіча Слюнчанкі — беларускага мастака, які працуе ў галіне contemporary art.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям’і архітэктараў-рэстаўратараў. Бацька — Валерый Рыгоравіч Слюнчанка, вучань вядомага беларускага архітэктара Алега Хадыкі[1]. Маці — педагог, мастацтвазнаўца і майстар выцінанкі.
Першыя мастацкія навыкі атрымаў у свайго бацькі. Потым былі заняткі ў вячэрняй мастацкай школе №1 г. Мінска і сярэдняй школе №147 з мастацкім ухілам. На выбар далейшай прафесіі аказалі ўплыў выкладчыкі Наталля Залозная, Ніна Чарнова, Барыс Сырэнскі, Руслан Сяргееў.
- 1990 — паступленне ў Минскае мастацкае вучылишча имя Глебава на спецыяльнасць мастак-афарміцель. Знаёмства з выкладчыкам Ігарам Цішыным, які аказаў значны ўплыў на фарміраванне творчага крэда маладога мастака.
- 1992 — смерць бацькі, рэстаўратара Валерыя Слюнчанкі. Работа ў прадпрыемстве «Белрэстаўрацыя».
- 1996 — абарона дыплома і заканчэнне вучылішча. У вучылішчы пасябраваў з будучым мастаком-эмігрантам Маркам Максімовічам, які параіў атрымаць далейшую мастацкую адукацыю ў Польшчы.
- 1997 — паступленне ў Інстытут гісторыі мастацтваў пры гістарычным факультэце Варшаўскага ўніверсітэта. Пад час вучобы два разы стажыраваўся ў музеі сучаснага мастацтва «Палац Уяздоўскі»: браў
- 1998 — пад час падрыхтоўкі экспазіцыі «Roundabout» у Палацы Уяздоўскім выканаў манументальны роспіс па эскізе англійскага мастака Рычарда Райта.
- 1999—2000 — стыпендыя прафесійнага мастака ў Швейцарыі. Пад час стажыроўкі ў Швейцарыі, у канцы 1999 года, Anton Snt прадставіў маштабную інсталяцыю «Pictures for Swans» якая ўключала фота, ready-made аб’екты, шаўкаграфію, відэа і светавыя працы, графіці. Выстаўка адбылася ў Швейцарыі і была прысвечана канцу ХХ стагоддзя. Назва выстаўкі пераклікаецца з назвай альбома Нью-Ёркскай музычнай групы «SWANS», «Soundtracks for the blind» (1996).
- 2000—2001 — удзел у арганізацыі выставак сучасных мастакоў Японіі і Еўропы ў Палацы Уяздоўскім, дапамога куратару Адаму Шымчыку.
- 2001 — сумесна з Віталем Дзегцяровым стварыў арт-групу an angelico (ад імя італьянскага мастака Fra Angelico). Група an angelico першай у Беларусі прадставіла відэа-гукавую інсталяцыю на міжнародным фестывалі «Transit-01», якая складалася з 3 праекцый і ў начны час траслявалася на фасад будынка.
- 2001 — выстаўка «Dialogue» сумесна з швейцарскім мастаком Лізай Штауфер. Пасля шэрагу відэа-праектаў у 2001—2003 гадах перайшлі ў фармат клубных мерапрыемстваў электроннай музыкі. Рэзідэнты усіх фестываляў «Global Gathering Belarus», «Космас Наш».
- 2010 — вяртанне да жывапісу. Сумяшчае індывідуальную творчасць — малюнак, жывапіс і фатаграфію з сумеснай творчасцю па відэа-арту ў групе an angelico.
- 2014 — DANSE MACABRE, Мінск[2]
- 2015 — Арт-проект «ЗОЛОТО». Anton Snt & Andrew Abramchik[3]
Цэнтральныя тэмы творчасці мастака — сучасная іканаграфія вобраза Марыі і вобраза Смерці.
Зноскі
- ↑ (недаступная спасылка) СБ — Беларусь сегодня. 21.11.2015. Ирина Завадская «Жизнь коротка, но камень вечен» (руск.)
- ↑ Фоторепортаж: художник снял картины со стен в баре и разрисовал их акрилом. (руск.)
- ↑ Artdigest-Belarus. Арт-проект «ЗОЛОТО». Anton Snt & Andrew Abramchik Архівавана 11 чэрвеня 2016.