Размах крылаў 140—180 мм. Самкі буйней і масіўней за самцоў. Афарбоўка крылаў ярка-жоўтая. На кожным крыле знаходзіцца па адным буйным «вочку» карычневага колеру з чорнай кропкай у цэнтры. Вяршыні крылаў з бура-чорнай плямай. Па вонкавым краі ніжняга крыла праходзіць вузкая шэра-чорная аблямоўка. Таксама па крылах праходзіць чырванавата-карычневы хвалісты ўзор. Ніжнія крылы з доўгімі «хвосцікамі», даўжыня якіх у самцоў можа дасягаць да 16 см.
У самкі пярэднія крылы шырэйшыя і больш круглявыя. Хвосцікі на задніх крылах да 8 см даўжынёй, і прыкладна ў 2 разы шырэйшыя, чым у самцоў. Брушка буйное, бочкападобнае.
Вусікі самца буйныя, пёрыстыя. Ротавыя органы і ў самак і ў самцоў рэдукаваныя, матылі не харчуюцца і жывуць за кошт пажыўных рэчываў, назапашаных ў стадыі вусеня. Працягласць жыцця матылькоў складае 4-5 дзён[2].
↑ абвRollison, Emily; Thackston, James. Argema mittrei(нявызн.)(недаступная спасылка). Clemson University Arthropod collextion. Clemson University (4 кастрычніка 2003). Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2010. Праверана 24 чэрвеня 2010.