Сумах аленярогі
Сумах аленярогі | |||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Rhus typhina | |||||||||||||||||||
|
Сумах аленярогі, Сумах пушысты, Сумах воцатны, Воцатнае дрэва[3], Сумах кароткавалосы[4] (Rhus typhina) — расліна сямейства Сумахавыя , від роду Сумах (Rhus), якое расце ва ўсходняй частцы Паўночнай Амерыкі, пераважна ў паўднёва-усходняй Канадзе і на паўночным усходзе ЗША.
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Лістападнае дрэва вышынёй 3-10 м. Лісце непарнапёрыстае даўжынёй 25-55 см, з 9-31 лісцінкамі. Кожная лісцінка 6-11 см даўжынёй. Маладыя галіны і ліставыя хвасткі пакрываюць аксаміцістыя валасінкі. Кветкі чырвона-карычневага колеру, у густых конусападобных мяцёлках 10-20 см даўжынёй і 4-6 см у дыяметры. Плады — маленькія чырвоныя касцянкі сабраныя ў мяцёлкі. Лісце ўвосень набывае ярка-чырвоны колер.
Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]
Воцатнае дрэва культывуецца як дэкаратыўная расліна.
Воцатнае дрэва не з’яўляецца моцна небяспечным відам для чалавека, але сок пры прыёме ўнутр або пападанні на слізістыя абалонкі можа выклікаць атручванне, а пры кантакце са скурай выклікае лёгкае смыленне.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 111. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Rhus hirta
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Уксусное дерево // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Александрова М. С. Ах, что за сумах! // Садовник : журнал. — 2007. — № 10.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Сумах аленярогі: інфармацыя на сайце GRIN
- Bioimages: Rhus typhina
- Photographs and descriptions of plants of Missouri. Rhus typhina Архівавана 25 лістапада 2010.
- North Woods wiki. Rhus typhina Архівавана 26 лютага 2012.
- Brian Johnston. A Close-up View of the Staghorn Sumac (Rhus typhina). Microscopy—UK