Прадстаўнікі падсямейства ў большай ступені распаўсюджаныя ў трапічных і субтрапічных абласцях абодвух паўшар’яў. Шмат іх і ва ўмераных абласцях, а некаторыя з іх заходзяць нават у субарктычныя раёны, аднак відавая і родавая разнастайнасць іх па-за тропікамі невялікая (менш за 10 % відаў).