Куст вышынёй ад 1 да 1,5 м з гладкім цэнтральным ствалом і шматлікімі галінамі. Лісце даўжынёй да 10 мм, падобнае на ігліцу: тонкае, мяккае, з вастрыём на канцы. Кветкі — з венчыкам матыльковага тыпу.
Расліна здаўна выкарыстоўваецца для падрыхтоўкі гарбаты, вядомай пад назвай ройбас (ройбуш). З сярэдзіны XX стагоддзя для атрымання сыравіны для вытворчасці напою пачалося прамысловае культываванне расліны[3].