Марскія зоркі
Выгляд
(Пасля перасылкі з Asteroidea)
Марскія зоркі | |||||||||||||||||||
Марскія зоркі і іх лічынкі, з Kunstformen der Natur (1899—1904) Эрнста Гекеля | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Asteroidea Blainville, 1830 | |||||||||||||||||||
Атрады | |||||||||||||||||||
|
Марскія зоркі (Asteroidea ад грэч. Ἀστήρ — зорка) — клас беспазваночных тыпу ігласкурых. Прыкладна 1600 сучасных відаў. У выкапнёвым стане вядомыя з ардовіка.
Біялогія
[правіць | правіць зыходнік]Зоркападобныя або пяцікутная ігласкурыя. Велічыня вагаецца ад 2 см да 1 м, хаця большасць — 12-25 см. Многія віды ярка пафарбаваныя.
Гэта маларухомыя жывёлы, якія маюць ад 5 да 50 прамянёў.
Ад цэнтральнага плоскага або слабапуклага дыска ў морской зоркі адыходзяць 5 (рэдка — да 40) прамянёў, ці рук. Пры скарочаных прамянях форма цела набліжаецца да пяцівугольніка. Рукі заключаюць ў сабе стрававальныя вырасты страўніка і адросткі палавых органаў; ўнутры рук знаходзяцца падоўжныя шэрагі пазванкоў.