Ігласкурыя
Ігласкурыя | |||||||||||||
Марская зорка Acanthaster planci | |||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||
Echinodermata Klein, 1734 | |||||||||||||
|
Ігласкурыя (Echinodermata) — тып выключна марскіх донных жывёл, большай часткай свабоднарухомых, радзей сядзячых, сустракаюцца на любых глыбінях Сусветнага акіяна.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Памеры ад некалькіх міліметраў да 1 м (да 20 м у некаторых выкапнёвых). Форма цела нагадвае агурок, бочачку, дыск, зорку, кветку або бутон на сцябле, сэрца, чарвяка, шар. У будове цела характэрна прамянёвая (радыяльная) сіметрыя і вапнавы ўнутраны шкілет з іголкамі, шыпамі і інш. на паверхні. Свабоднарухомыя або прымацаваныя. Ёсць унікальная для ігласкурых воднасасудзістая (амбулакральная) сістэма для перамяшчэння або дыхання. Пераважна раздзельнаполыя. Развіццё з утварэннем пелагічнай лічынкі і са складаным метамарфозам, кормяцца жывёльнай ежай, радзей водарасцямі і рэшткамі расліннасці. Самі з'яўляюцца кормам для прыдонных відаў рыб.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Старажытныя ігласкурыя ўзніклі ў дакембрыі, у раннім палеазоі, мяркуюць, існавала 23 класы, большасць з якіх вымерла ў палеазоі, у т.л. бластаідэі, крынаідэі, цыстаідэі і інш. Каля 7 тыс. сучасных і 16 тыс. вымерлых відаў. Нароўне з хордавымі, ігласкурыя адносяцца да галіны другаснаротых жывёл (Deuterostomia). Пашыраны ва ўсіх акіянах і морах ад літаралі да глыбіні 11 км.
Шэраг відаў — аб'екты промыслу.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Падтып Pelmatozoa
- марскія лілеі (Crinoidea)
Падтып Eleutherozoa
- марскія зоркі (Asteroidea)
- афіуры (змеяхвосткі) (Ophiuroidea)
- марскія вожыкі (Echinoidea)
- галатурыі (марскія агуркі) (Holothurioidea)
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Для паляпшэння артыкула пажадана |
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ігласкурыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Иглокожие // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Иглокожие Архівавана 10 мая 2012. // Проект «Вся биология» (руск.)