Audi A2

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Audi A2
Агульныя даныя
Вытворца: Audi AG
Выпуск: 19992005
Зборка: Flag of Germany.svg Германія
Клас: малога класа
бензінавыя:
1,4 літра 55 кВт (75 к.с.)
1,6 літра 81 кВт (110 к.с.)
дызельныя:
1,2 літра 45 кВт (61 к.с.)
1,4 літра 55 кВт (75 к.с.)
1,4 літра 66 кВт (90 к.с.)
5-хуткасная механічная,
5-хуткасная рабатызіраваная
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 3826 мм
Шырыня: 1673 мм
Вышыня: 1553 мм
Колавая база: 2405 мм
Маса: ад 895 да 1030 кг
На рынку
Іншае
Аб'ём бака: 20-43 л
Дызайнер: Люк Данкервольке (англ.: Luc Donckerwolke),
Петэр Шраер (ням.: Peter Schreyer)

Audi A2 — кампактны аўтамабіль кампаніі Audi. Вырабляўся з 1999 па 2005 год. За пяць год выпушчана 176,377 аўтамабіляў[1]. З іх 6450 былі версіі 3L (1.2 TDI).

Распрацоўваўся як эканамічны і экалагічны аўтамабіль. Прататып Audi А2 — мадэль Al2 — упершыню была прадстаўлена ў Франкфурце восенню 1997 года.

Сведчаннем дызайнерскага поспеху Audi А2 стаў факт прысуджэння гэтай мадэлі ў жніўні 2002 года прэміі Designpreis der Bundesrepublik Deutschland (de).

Кузаў А2 цалкам выкананы з алюмінія (пры вырабе выкарыстоўваецца фірмовая тэхналогія ASF — Audi Space Frame, як і для мадэлі А8). Алюмініевы корпус заснаваны на прасторавай раме, у выніку чаго аўтамабіль важыць усяго 895 кг.

Стандартная камплектацыя гэтага кампактнага Audi ўключае ў сябе: сістэму стабілізацыі, ABS, EBD, мультымедыйную сістэму, чатыры падушкі бяспекі і пярэднія электрычныя шклопад'ёмнікі. 

У якасці опцый могуць выступаць: скураная аздабленне салона з алюмініевымі ўстаўкамі, найноўшая аўдыясістэма і бакавыя падушкі бяспекі.[2]

Прапаноўваліся бензінавыя рухавікі аб'ёмам 1,4 і 1,6 л і дызельныя рухавікі 1,2 і 1,4 л.

Мадыфікацыі[правіць | правіць зыходнік]

1.4[правіць | правіць зыходнік]

Мадэль Audi A2 1.4[3]
Рухавік Бензінавы, 4-цыліндры ў шэраг
Аб'ём, см³ 1390
Дыяметр цыліндру х Ход поршня, мм 76,5 х 75,6
Ступень сціску 10,5
Магутнасць
пры аб/хв
55 кВт (75 к.с.)
пры 5000 аб / хв
Макс. крутоўны момант
пры аб/хв
126 Н·м
пры 3600 аб / хв
Экалагічны клас Еўра 4
Падрыхтаваная маса, кг 895
Дазволеная маса, кг 1410
Макс. хуткасць, км/г 173
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с 12,0
Выдатак паліва, л/100 км
горад / шаша / сярэдні
8,2 / 4,7 / 6,0

1.6 FSI[правіць | правіць зыходнік]

Мадэль Audi A2 1.6 FSI[4]
Рухавік Бензінавы, 4-цыліндры ў шэраг,
непасрэдны ўпырск FSI
Аб'ём, см³ 1598
Дыяметр цыліндру х Ход поршня, мм 76,5 х 86,9
Ступень сціску 12,0
Магутнасць
пры аб/хв
81 кВт (110 к.с.)
пры 5800 аб / хв
Макс. крутоўны момант
пры аб/хв
155 Н·м
пры 4500 аб / хв
Экалагічны клас Еўра 4
Падрыхтаваная маса, кг 995
Дазволеная маса, кг 1510
Макс. хуткасць, км/г 202
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с 9,8
Выдатак паліва, л/100 км
горад / шаша / сярэдні
8,1 / 4,7 / 5,9

1.2 TDI[правіць | правіць зыходнік]

Audi A2 1.2 TDI

У 2001 годзе была прадстаўлена мадыфікацыя A2 1.2 TDI 3L. Аўтамабіль меў усталяваны трохцыліндравы дызельны рухавік, аналагічны Volkswagen Lupo 1.2 TDI 3L, які агрэгатаваўся з аўтаматызаванай механічнай пяціступеністай скрынкай перадач (Tip-Tronic).

Дзеля зніжэння выдатка паліва была палепшана аэрадынаміка аўтамабіля (дасягнуты каэфіцыент аэрадынамічнага супраціву — Cx=0.25), усталяваны паліўны бак паменшанага аб'ёма (21 л), суцэльныя няскладныя заднія сядзенні і іншыя нязначныя змены.

Выпушчана 6450 машын гэтай мадыфікацыі.

Мадэль Audi A2 1.2 TDI[5]
Рухавік Дызельны з турбанаддзіманнем, 3-цыліндры ў шэраг
Аб'ём, см³ 1191
Дыяметр цыліндру х Ход поршня, мм 76,5 х 86,4
Ступень сціску 19,5
Магутнасць
пры аб/хв
45 кВт (61 к.с.)
пры 4000 аб / хв
Макс. крутоўны момант
пры аб/хв
140 Н·м
пры 1800–2400 аб / хв
Экалагічны клас Еўра 3
Падрыхтаваная маса, кг 855
Дазволеная маса, кг 1200–1245
Макс. хуткасць, км/г 168
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с 14,9
Выдатак паліва, л/100 км
горад / шаша / сярэдні
3,6 / 2,7 / 2,99

1.4 TDI[правіць | правіць зыходнік]

Мадэль Audi A2 1.4 TDI[3] Audi A2 1.4 TDI[6]
Рухавік Дызельны з турбанаддзіманнем, 3-цыліндры ў шэраг
Аб'ём, см³ 1422
Дыяметр цыліндру х Ход поршня, мм 79,5 х 95,5
Ступень сціску 19,5 18,5
Магутнасць
пры аб/хв
55 кВт (75 к.с.)
пры 4000 аб / хв
66 кВт (90 к.с.)
пры 4000 аб / хв
Макс. крутоўны момант
пры аб/хв
195 Н·м
пры 2200 аб / хв
230 Н·м
пры 1900–2200 аб / хв
Экалагічны клас Еўра 3 Еўра 4
Падрыхтаваная маса, кг 990 1030
Дазволеная маса, кг 1505 1545
Макс. хуткасць, км/г 173 188
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с 12,3 10,9
Выдатак паліва, л/100 км
горад / шаша / сярэдні
5,6 / 3,5 / 4,3 5,8 / 3,5 / 4,3

Сістэмы бяспекі[правіць | правіць зыходнік]

Стандартнае абсталяванне ўключае пярэднія і бакавыя падушкі бяспекі, праднацягвальнікі пярэдніх рамянёў бяспекі, абмежавальнікі нагрузак і сістэму ISOFIX мацавання крэслаў для дзяцей.

Вынікі краш-тэстаў[правіць | правіць зыходнік]

Вынікі тэсту Euro NCAP[7]
Euro NCAP4.svg Бяспека дарослых пасажыраў Star*.svgStar*.svgStar*.svgStar*.svgEmpty Star.svg 26
Euro NCAP2.svg Бяспека пешаходаў Star empty.svgEmpty Star.svgEmpty Star.svgEmpty Star.svg 5
Пратэставаны аўтамабіль — Audi A2 1.4

A2 у цэлым паказаў даволі высокія характарыстыкі бяспекі вадзіцеля і пасажыраў. Кузаў добра вытрымаў лэбавы ўдар, ахова ад бакавога ўдару таксама на высокім узроўні.

Пры гэтым, A2 паказаў дрэнныя вынікі ў выпрабаваннях на сутыкненне з пешаходам — ахова пешахода ад траўмавання пры наездзе апынулася незадавальняючай.

Audi A2 Concept (2011)[правіць | правіць зыходнік]

Audi A2 Concept, 2011

Прататып новай мадэлі A2 быў паказаны ў 2011 годзе на Франкфурцкім аўтасалоне[8]. Прататып быў пабудаваны на скарочанай платформе Audi A1. За кошт шырокага выкарыстання алюмінія і вуглевалакна вага канцэпта склала ўсяго 1150 кг.

Канцэпт быў абсталяваны электраматорам (85 кВт / 116 к.с.), які сілкаваўся ад камплекта літый-іённых акумулятараў. Заяўлены запас ходу машыны — 200 км.

Меркавалася, што мадэль стане на канвеер ў 2015 годзе, але пазней у кампаніі адмовіліся ад ідэі запуску мадэлі ў серыйную вытворчасць[9].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]